«Людзі выдумляюць Бабарыку, каб даведацца, хто ён такі»

Чаму Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў, якія на слыху ў грамадзтве — Бабарыкі, Канапацкай, Цапкалы? Як Бабарыка здолеў сабраць такую вялікую ініцыятыўную групу? Чаму не зарэгістравалі групу Ціханоўскага і большасьці «кандыдатаў пратэсту»? Што гавораць у мэдыйнай прасторы Расеі пра беларускія выбары?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны экспэрт Паўлюк Быкоўскі і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.