Сёння - дзявятая гадавіна смерці Віталя Сіліцкага

11.06.2020

Сёння – 11 чэрвеня – дзявятая гадавіна смерці Віталя Сіліцкага, першага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).

З гэтай нагоды BISS разам з партнёрамі запускае цыкл матэрыялаў пад назвай «Выбары-2020 праз прызму ідэй Сіліцкага». Палягаць ён будзе ў падборцы ўласных тэкстаў палітолага, а таксама публікаванні рэфлексій па матывах прац Сіліцкага, адмыслова напісаных сучаснымі аўтарамі з нагоды 9-ай гадавіны смерці. Пачынаючы з сённяшняга дня цягам аднаго тыдня будзем выпускаць па адным матэрыяле ў дзень.

Цыкл тэкстаў адкрываецца артыкулам праф. Эндру Ўілсана, які так і называецца "Выбары-2020 праз прызму ідэй Сіліцкага"

Больш - пра Віталя, яго ідэі, жарты і мары.