Видео
-
Можейко для "Голос Америки": Гипотетическая интеграция Беларуси с Западом - это крах для геополитики Путина
-
"Рэктарам і дэканам не патрэбнае размеркаванне студэнтаў". Вадзім Мажэйка ў "Студыі Белсат"
Міністэрства адукацыі разглядае магчымасць увядзення гэтак званай дуальнай сістэмы адукацыі, якая існуе ў Нямеччыне. Паводле гэтай сістэмы, студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды ва ўніверсітэце і практычныя – на заводзе. Пры гэтым усю адукацыю аплочвае прадпрыемства, а навучэнцы з першага дня атрымліваюць яшчэ і заробак.
-
"Беларусь і Літва - што нас аб'ядноўвае?" Размова ў студыі "15min."
26 і 27 кастрычніка 2018 г. у Клайпедзе адбыўся грамадскі форум "Літва і Беларусь - што нас аб'ядноўвае". Пра гэта ў тэлестудыі "15min" размаўлялі гісторык, кіраўнік форума Ежы Гедройца, праф. Альвідас Нікжантайціс і дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Пётр Рудкоўскі.
-
Украінская аўтакефалія і Беларусь. Пётр Рудкоўскі даў "гарачы каментар"
Дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі: "Я глыбока перакананы, што ўчорашняе рашэнне Сіноду РПЦ у доўгатэрміновай перспектыве ўзмоцніць аўтакефальныя настроі ўнутры беларускага праваслаўя…"
-
Навошта расейскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму
У апошнія дні ліпеня ў шэрагу расійскіх СМІ беларуская тэма ў топах. То ў Мінску нацыяналісты нібыта збіваюць прыхільніка “рускага свету” за майку з сімволікай “ДНР”, у кіраўніка Беларусі інсульт. І ўсё гэта на фоне ўвядзення Беларуссю 30-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін свету і непаразуменняў паміж Мінскам і Масквой наконт кандыдатуры новага расійскага пасла ў нашай краіне.
Навошта расійскія СМІ раскручваюць антыбеларускую тэму? Хто за гэтым можа стаяць і якія мэты пераследуе? Ці звязана гэта з беларускім “бязвізам” і затрымкай з выдачай Мінскам агрэмана Міхаілу Бабічу? Як гэтыя інфармацыйныя атакі адаб’юцца на беларуска-расійскіх адносінах?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі.
-
З каго бяруць прыклад хамаватыя кіраўнікі ў рэгіёнах?
«Рыба гніе з галавы», – так пракаментавала ў праграме «Размова» журналістка Таццяна Смоткіна скандальны страйк працаўнікоў аграгаспадаркі «Новадзевяткавічы» у Слонімскім раёне, якія абурыліся малымі заробкамі і перадусім хамскімі паводзінамі кіраўніка прадпрыемства.
Па ейных словах, такое стаўленне да падначаленых у Беларусі паўсюль, а прыклад бярэцца з манераў Аляксандра Лукашэнкі.
Падрабязней пра гэта, а таксама пра іншыя падзеі прамінулага тыдня (сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным, ухвалу Палатай прадстаўнікоў новага антыдармаедскага дэкрэта і т.д) – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з глыбоцкай журналісткай Таццянай Смоткінай і дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пятром Рудкоўскім.
Поўную версію перадачы можна паглядзець па спасылцы: http://belsat.eu/programs/z-kago-byaruts-pryklad-hamavatyya-kirauniki-u-...
-
Да чаго прывядуць змены ў Беларусі па “армянскім сцэнарыі”?
Армянскі прэм'ер Серж Саргсян у выніку вулічных пратэстаў падаў у адстаўку. Але ці азначае сыход аўтарытарнага кіраўніка імгненную змену пабудаванай ім палітычнай сістэмы? І што чакае Беларусь у выпадку змены кіраўніка краіны ці то па “армянскім сцэнарыі”, ці то па любым іншым?
Шукаем адказы разам з палітолагам, Пятром Рудкоўскім і палітыкам Паўлам Севярынцам. -
“Здаровы нацыяналізм” улады ― у чым і як ён выяўляецца? Дыскутуюць акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.
У новым даследаванні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў сцвярджаецца: беларуская ўлада перажывае каштоўнасную трансфармацыю. На афіцыйным ўзроўні нарэшце пачалі прызнаваць не толькі важную ролю ВКЛ ды БНР для сучаснай Беларусі, але і падкрэсліваць важнасць захавання роднай мовы.
Ці азначае гэта, што ў краіне сапраўды ідуць працэсы адраджэння і “мяккай беларусізацыі”? Як далёка ўлады гатовыя па шляху гэтай беларусізацыі пайсці? Ці можа такая беларусізацыя скончыцца гэтак жа, як і пачалася?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі аўтар даследавання, акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.
-
20 ХІІ 2017: Вечарына прымеркаваная да 45-годдзя нараджэння Віталя Сіліцкага, першага дырэктара BISS
Публічная дыскусія "Аўтарытарызм сёньня" прымеркаваная да 45-годзьдзя Віталя Сіліцкага і прысвечаная ягонай інтэлектуальнай спадчыне, у прыватнасці, ідэям яго апошняй кнігі "Доўгая дарога ад тыраніі".
-
"Захад-2017" выгадны Беларусі не ў палітычным, а ў вайсковым сэнсе". Дзяніс Мельянцоў даў інтэрвію тэлеканалу "Белсат"
Для Беларусі гэтыя вучэнні зараз не выгадныя ў піараўскім і палітычным сэнсе – яны карысныя ў вайсковым сэнсе. Зараз на захадзе і ў нашых суседзяў – Балтыі, Украіне і Польшчы ёсць вялікі недавер да дзеянняў Расеі ўвогуле. І канешне, калі Беларусь праводзіць сумесныя вучэнні гэта адбіваецца негатыўным чынам і на нас», – канстатуе аналітык BISS Дзяніс Мельянцоў.