Царква ў Беларусі: паміж Богам і кесарам

Ф

“У 2020 цэрквы называлі зло па імені”. ВІДЭА

23 верасня 2022 года штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі “Наше мнение” і BISS правялі анлайн-пасяджэнне экспертна-аналітычнага клубу каб абмеркаваць стан царквы ў сённяшняй Беларусі.

Асноўнымі спікерамі выступілі беларускія аналітыкі і святары:

  • Вячаслаў Барок – пробашч касцёла ў Расонах, аўтар YouTube-каналу «Ксёндз Барок»;
  • Наталля Васілевіч – магістар тэалогіі, дактарант Рэйнскага ўніверсітэта Фрыдрыха Вільгельма;
  • Пётр Рудкоўскі – дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), у ранейшым — сябра Ордэна прапаведнікаў (дамініканцы) і каталіцкі святар;
  • Аляксандр Шрамко – праваслаўны святар, прадстаўнік працоўнай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”.

Таксама ў пасяджэнні экспертна-аналітычнага клубу прынялі ўдзел прадстаўнікі міжнародных арганізацый і дыпламатычнага корпуса, аналітыкі і журналісты.

Мадэравалі дыскусію Вадзім Мажэйка (Наше мнение/BISS) і Антон Рулёў (Belarus in Focus/Прэс-клуб).

Першакрыніца: Belarus in Focus

Снежань 06, 2022
41
1
min read