Адкуль бяруцца дзеці? Асновы тэорыі аргументацыі
“Адкуль бяруцца дзеці” – гэтае экзістэнцыяльнае пытанне мае свой аналаг у тэорыі аргументацыі: Адкуль бяруцца высновы?
Поруч з валоданнем англійскай мовай і кампутарнай пісьменнасцю, крытычнае мысленне – гэта пропуск у ХХІ стагоддзе. У той жа час у беларускай сістэме адукацыі яно практычна адсутнічае. У звязку з гэтым BISS ініцыяваў праект Be critical!, скіраваны на прасоўванне крытычнага мыслення ў беларускім грамадстве, асабліва сярод моладзі.
Праект прадугледжвае рознага тыпу мерапрыемствы: відэалекцыі, трэнінгі, падручнікі. Мы таксама працуем над фармаваннем партнёрскай сеткі як унутры краіны, так і ў міжнародным фармаце дзеля выпрацоўкі доўгатэрміновага плану дзейнасці на гэтым полі і адвакатавання ўключэння крытычнага мыслення ў адукацыйную сістэму Беларусі.
“Адкуль бяруцца дзеці” – гэтае экзістэнцыяльнае пытанне мае свой аналаг у тэорыі аргументацыі: Адкуль бяруцца высновы?
Факты vs меркаванні - гэтае адрозненне выконвае важную ролю ў працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае?