Навукова-экспертная канферэнцыя
27-28 кастрычніка 2022
Варшава, Інстытут філасофіі і сацыялогіі,
палац Сташыца (вул. Новы Свят 72), зала 232
Для лепшага разумення актуальнай сітуацыі ў краінах, рэалістычнай ацэнкі маштабу узаемнай падтрымкі і наладжвання стасункаў на паза-дзяржаўным узроўні патрэбным выглядае зладзіць сумесную экспертную даследчую канферэнцыю з прадстаўнікамі акадэмічнай і экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі.
Вось асноўныя тэмы для абмеркавання:
- Беларусы ў 2020 і 2022 годзе: што змянілася ў пратэсных настроях пад час рэпрэсій і з пачатку вайны, як мяняецца грамадства?
- Беларусь у цэнтры геапалітычнага супрацьстаяння: якія актуальныя палітычныя тэндэнцыі і выклікі стаяць перад грамадствам, уладай, дэмакратычнай апазіцыяй?
- Беларусы на радзіме і ў эміграцыі: якія стасункі звязваюць “раздзеленае” грамадства і як беларускім дыяспарам наладжваць прадуктыўны дыялог з суседнімі народамі?
- Польскае грамадства і змены публічнай думкі: як падзеі ў Беларусі, мігранцкі крызіс і вайна ва Украіне ўплываюць на стаўленне палякаў да суседніх народаў і вымушаных мігрантаў?
- Польска-беларускія стасункі і візія сумеснай будучыні: якія стратэгічныя мэты і задачы павінны стаяць перад інтэлектуальнымі і палітычнымі коламі народаў двух краін, каб
закласці падмурак прадуктыўнай супрацы ў будучыні?
У межах канферэнцыі плануецца праца 4 панэляў з выступамі экспертаў, а таксама тэматычныя круглыя сталы і падагульняючая дыскусія.
Суарганізатары: IFIS PAN (Варшава), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Вільня-Мінск), BISS – Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Вільня)
Праграма
Дзень першы (27.10.22)
10.00-10.40 Адкрыццё канферэнцыі. Уступныя словы арганізатараў і гасцей
10.50-12.30 Першая панэль “Беларускае грамадства 2020-22: асноўныя сацыяльныя трэнды”
- Андрэй Вардамацкі, прафесар, др, універсітэт Варшаўскі “2020: чаму і як? (доўга- і кароткатэрміновыя прычыны падзеі)
- Генадзь Каршуноў, др., Старшы эксперт Цэнтра новых ідэй “Асноўныя трэнды сацыяльнай дынамікі ў Беларусі: 2020-2022”
- Рыгор Астапеня, dr., Academy Associate and Belarus Initiative Director, Russia and Eurasia Programme Chatam House “Вайна ва Украіне вачыма беларускага грамадства”
- Рышард Радзік, др., прафесар ІФІС Акадэміі педагогікі спецыяльнай імя М. Гжегажэўскай “Беларусы ў сацыялагічных даследаваннях апошніх гадоў. Тэндэнцыі развіцця”
Мадэрацыя: Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS
12.30-12.50 кава-паўза
12.50-13.50 Другая панэль “Змены ва ўспрыманні суседніх дзяржаў і мігрантаў у польскім грамадстве 2020-22”
- Іяана Курчэвска, др., прафесарка ІФІС ПАН
- Войцэх Мішталь, др, прафесар Instytut Profilaktyki Społecznej i Resocjalizacji Універсітэта Варшаўскага “НДА ў Польшчы і Беларусі”
Мадэрацыя: Анджэй Гняздоўскі, др., прафесар ІФІС ПАН
14.00-15.20 Перапынак
15.20-16.50 Круглы стол “Беларусы на радзіме і ў эміграцыі: сувязі падзеленага грамадства, дыялог з суседзямі і праца на будучыню”
- Сяргей Будкін, журналіст, прадзюсер, кіраўнік Беларускай рады культуры
- Артур Міхальскі, журналіст, дыпламат, пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
- Яўген Сапач, выканаўчы дырэктар Беларускага PEN-цэнтру ў Варшаве
- Таццяна Нядбай, літаратарка, старшыня Беларускага PEN-цэнтра ў Варшаве
Мадэратар: Ірэна Кацяловіч, журналістка, кінакрытык
Дзень другі (28.11.22)
10.00-11.20 Трэцяя панэль “Ад мігранцкага крызісу да руйнавання магіл: тэндэнцыі развіцця афіцыйных дзяржаўных стасункаў Польшчы і Беларусі”
- Анна Костшэва-Мішталь, др., Намесніца дырэктара Дэпартамента ўсходнега МЗС РП “Дэтэрмінанты польска-беларускіх стасункаў пасьля чэрвеня 2020 году”
- Каміль Клысіньскі, др., галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх студый Універсітэта Варшаўскага “(Не) магчыма аднавіць дыялог? Спроба рэалістычнай ацэнкі палітыкі Менску ў дачыненьні да Варшавы”
- Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS "'Это наши поляки! Спроба 'асваення' польскай меншасці беларускім рэжымам"
- Андрэй Казакевіч, др, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” "Адносіны Беларусі і Польшчы эвалюцыя і выклікі пасля 2020 года"
Мадэратар: Павел Баркоўскі, прафесар ІФІС ПАН
11.20-11.30 кава-паўза
11.30-13.00 Круглы стол “Беларусь, Польшча і вайна ва Ўкраіне: рэгіянальны выклік і пошукі агульнай стратэгіі”
- Сяргей Чалы, эканаміст-аналітык, журналіст, палітычны аглядальнік
- Каміль Клысіньскі, др., галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх студый Універсітэта Варшаўскага
- Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS
Мадэратар: Андрэй Казакевіч, др, дырэктар інстытута “Палітычная сфера”
13.00-14.00 Перапынак
14.10-15.30 Чацвертая панэль “Пераходны кабінет і грамадзянская супольнасць: альтэрнатыўныя шляхі выпрацоўкі польска-беларускіх стасункаў”
- Гжэгаж Пышчэк, др, прафесар ІФІС Акадэміі педагогікі спецыяльнай імя М. Гжегажэўскай “Эмацыянальныя кантэксты польскіх вобразаў беларусаў”
- Аліна Коўшык, журналістка, сацыёлаг, прадстаўніца Аб’яднанага кабінета па нацыянальным адраджэнні "Развіццё нацыянальнай культуры як прыярытэт працы Аб'яднанага кабінета"
- Павел Баркоўскі, прафесар ІФІС ПАН “Праблемы і выклікі беларускай адукацыі і шляхі іх вырашэння за межамі Беларусі”
- Станіслава Гліннік, актывістка, каардынатар Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве “Беларуская моладзь у Польшчы: праблемы адаптацыі і камунікацыі”
15.30-15.45 кава-паўза
15.45-17.00 Заключная дыскусія “Беларусь і Польшча: шляхі да ўзаемаразумення грамадстваў”
- Славамір Серакоўскі, сацыёлаг, журналіст, галоўны рэдактар “Крытыкі палітычнай”
- Таццяна Нядбай, літаратарка, старшыня Беларускага PEN-цэнтра ў Варшаве
- Аліна Коўшык, журналістка, сацыёлаг, прадстаўніца Аб’яднанага кабінета па нацыянальным адраджэнні
Мадэратар: Віталь Цыганкоў, журналіст, палітычны аглядальнік