Каманда BISS вітае Алісію Іванову ў якасці стажора

31.07.2019

З 1 жніўня ў BISS распачынае стажыроўку Алісія Іванова.

Алісія з'яўляецца студэнткай апошняга курса (бакалаўрэата) факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць: "міжнароднае права"). У мінулым працавала валанцёрам у шэрагу арганізацыях і праектах: Офісе па прасоўванні ініцыятываў, Дзіцячым летнім адукацыйным цэнтры ў Баку, Human Constanta, Беларускім хельсінкскім камітэце. Праходзіла таксама стажыроўку Міжнародным Камітэце Чырвонага Крыжа.

У 2019 годзе Алісія была ўзнагароджана дыпломам першай ступені за ўдзел у 76-ай навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ ў англамоўнай секцыі "Сучаснае развіццё міжнароднага права”.

Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародная бяспека, раззбраенне, ваенныя альянсы.

Апрача беларускай (роднай), валодае рускай і англійскай мовамі.

У межах стажыроўкі ў BISS Алісія будзе займацца прававымі аспектамі дачыненняў Беларусі з іншымі краінамі і блокамі (асабліва ЕС і ЕАЭС). Чакаецца, што вынікам стажыроўкі стане публікацыя міні-даследавання або policy paper.

Каманда BISS сардэчна вітае Алісію! Жадаем, каб праца ў нашым калектыве стала цікавай і плённай інтэлектуальнай прыгодай!