Віталь Сіліцкі (25.12.1972 – 11.06.2011) – выбітны беларускі палітолаг, які стаў сусветна вядомым у навуковых колах дзякуючы распрацоўцы канцэпцый прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, атрымаў ступень магістра ў Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце (Вугоршчына). Доктар паліталогіі Універсітэта Ратгерса (Нью-Джэрсі, ЗША). Першы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў.
У самым росквіце сваёй кар'еры сыйшоў з жыцця праз рак. Дзеля выканання апошняга жадання Віталя Сіліцкага – не даць памерці ягоным ідэям – у траўні 2012 г. ягонымі сябрамі і калегамі з Беларусі і замежжа быў утвораны Камітэт памяці.
Віталь Сіліцкі ў Вікіпедыі: афіцыйны правапіс, тарашкевіца.
У Віталя было выдатнае пачуццё гумару. Калісці ён сам апублікаваў у сваім фэйсбуку 25+1 выпадковых фактаў пра сябе, якія можна лічыць ягонай самаіранічнай біяграфіяй:
1. Я навучыўся завязваць матузкі правільна толькі ў 33 гады. Спампаваў інструкцыю з інтэрнэта.
2. Дактары па тры разы мераюць мне ціск, бо не вераць, што ён як у нармальнага чалавека, пры маёй та вазе.
3. Калісці ў мяне быў пояс па тэквандо. Кіло так 50 таму... Адначасова я браў урокі бальных танцаў.
4. Я ўмею гатаваць. Так-так, менавіта.
5. Я глядзеў фільмы Феліні ў Ратгерскай бібліятэцы ў 1996. Экран быў у невялікай пакойчыку і калі я выйшаў, то зразумеў, што інстынктыўна шукаю поп-корн.
6. Я атрымаў узнагароду Маргарэт Тэтчэр ад Маладых еўрапейскіх кансерватараў у 1999. Так-так, усе мае сябры левых поглядаў! (Але я насамрэч лібертарыянец. Называйце мяне неакансерватарам якія выступае за права на аборт :-)
7. Першы раз я напіўся, калі мне было 15. Я выкжултаў бутэльку самагону, каб памалявацца перад дзяўчынай, калі клас быў на экскурсіі ў Ленінградзе. Гэта быў 1988...
8. Калі мне было 10 год, я ненавідзіў усё, што казалася па-беларуску. Калі мне было 20, я ненавідзіў усё, што казалася па-руску.
9. Я з цяжкасцю магу абраць між лазняй і футболам. Калі я іду з венікам у парылку, уся кампанія сыходзіць, бо не можа трываць таго пару, што я дадаю. Таму ў мяне і не шмат сяброў па лазні.
10. Я ледзве не памёр у Будапешце ў 21 год з-за апендыцыту. Я з цяжкасцю мог патлумачыць суседзям, што мне патрэбная хуткая дапамога. На шчасце, адзін з іх размаўляў па-ангельску.
11. Першая кніга, якую я набыў на ўласныя грошы (я выйграў рубель у латэраю) – “Вянок” Максіма Багдановіча.
12. Сцюардэса з рэйса Delta Кіеў-Нью-Ёрк неяк запытала ў мяне імёны ўсіх прэзідэнтаў ЗША, якія нарадзіліся ў Віргініі. Я назваў – і выйграў месца ў першым класе да канца рэйса.
13. Япадумваў аб тым, каб прыняць каталіцызм калі мне было амаль 20 год, да таго, як я страціў інтарэс да рэлігіі за выключэннем як да аб’екту вывучэння і адлюстравання магчымага шляху разумення свету.
14. Я быў на канцэрце Селін Дыён... Мусіў звадзіць туды сябра, які вычытваў маю доктраскую дысертацыю. Не магу нават узгадаць горшага досведу. Хіба што заўзенне за Чэлсі.
15. Калі мне было 16, я марыў навучацца ў Штатах. Калі мне было 25, я марыў аб уласным даследчым інстытуце. Я не раскрыю вам маю цяперашнюю мару :-)
16. Я не змагу глядзець на Нью-Ёрк без башняў-блізнятаў. Ніколі не вернецца мая любоў да гэтага гораду. Сумна... Я сапраўды адчуваў так, нібыта перастаў кахаць асобу.
17. Я правёў год у Стэнфардзе і наведаў Сан-Францыска толькі тры разы. Я сапраўды лічу, што Пало Альто з’яўляецца найбольш разняволеным, неверагодна камфортным і прыязным месцам з тых, дзе я калісці жыў ці буду жыць.
18. Чэсна – я не трымаю крыўды на ЕГУ.
19. Я б ні за што не выпіў піва цягам году пасьля вяртання з Каліфорніі. Ну вы ведаеце, гэта край віна!
20. Я сядзеў у бары з трамя дзесяткамі заўзятараў Мілана 25 траўня 2005, гледзячы фінал Лігі чэмпіёнаў. Я быў адзіным на баку чырвоных. І я не сышоў на сярэдзіне гульні пры ліку 0-3. Вось чаму ліверпульцы ніколі не ходзяць паасобку.
21. Я закаханы ў дурненькую бляндыначку.
22. Аднойчы ў мяне былі праблемы са страўнікам на трансатлантычным рэйсе і я правёў большасць палёта ў прыбіральні. Турбулентнасць там вельмі забаўная!
23. Меня ледзьве не арыштавалі на Крышчаціку а другой ночы. Міліцыянты адчапіліся, калі я сказаў, што яны могуць забраць мяне ў пастарунак, калі пажадаюць. Я ясна даў ім зразумець, што не збіраюся даваць хабар.
24. Айн Рэнд - мая ўлюблёная пісменніца. А Ўладзімір Караткевіч - мой любімы паэт. І абодвух я назаву як маіх любімых філосафаў.
25. Аднойчы сябар падвозіў мяне да аэрапорта Бойсэ, Айдаха, і па радыё круцілі Highway to Hell . І я кожны раз слухаў гэтую песню пры ўзлёце некалькі год запар пасьля таго.
25+1. Тая дурненькая бляндыначка з пункту 21 - гэта Беларусь, натуральна.