Наколькі трывалы гэты саюз, і ці не будзе каштаваць такое сяброўства занадта дорага абодвум бакам? ВІДЭА
Хаўруснікі Лукашэнкі засталіся толькі ў Расеі. Наколькі трывалы гэты саюз, і ці не будзе каштаваць такое сяброўства занадта дорага абодвум бакам?
Пра гэта ды іншае ў «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і аналітык BISS Вадзім Мажэйка.
Дачыненні з краінамі Захаду ды ЗША даюцца афіцыйнаму Менску з усё большымі цяжкасцямі. На яго баку засталася толькі Расея. Але не надта зразумела: надзейны гэта партнёр ці выпадковы спадарожнік.
«Расея дала Лукашэнку толькі вельмі гамеапатычныя дозы падтрымання, каб усё не ляснулася наўпрост сёння ці заўтра. У тым ліку не ляснуліся выплаты за пазыкі расейскім кампаніям. Таму гэта вельмі хісткае падтрыманне.
І разам з гэтым падтрыманнем ёсць жа і пагаршэнне ўмоваў: гэта і пагаршэнне ўмоваў для гандлю нафтай, і на газ таксама кошт вырас, і вось гэтая вымушаная пераарыентацыя паставак калію праз расейскія парты. Гэта таксама ўсё элементы не падтрымання, а зусім наадварот, ціску з боку Расеі»,
– кажа ў «Размове» аналітык BISS Вадзім Мажэйка.