ВІДЭА
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская з яе паплечнікамі з аб’яднанага штаба, і іншыя ўдзельнікі выбарчай кампаніі заклікаюць беларусаў абавязкова прыйсці 9 жніўня і прагаласаваць.
Навошта прыхільнікам альтэрнатыўных кандыдатаў ісці галасаваць, калі магчымасці абараніць свае галасы ў іх фактычна няма? Што даюць інтэрнэт-пляцоўкі незалежнага падліку галасоў кшталту “Голас”? Прыйшлі, прагаласавалі, зрабілі і даслалі фота свайго бюлетэня — і што далей?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў "Еўрарадыё" адказваюць палітолаг, рэжысёр, блогер Андрэй Курэйчык, а таксама аналітык BISS і Вадзім Мажэйка.