Процідзеянне інфекцыі застаецца важным імператывам. Але яно будзе больш эфектыўным, калі будзем дзейнічаць салідарна, без лішніх эмоцый і ўзаемных падазрэнняў.
Асноўныя тэзісы:
- Імунітэт. Практычна ўсе краіны, у тым ліку і Беларусь, далёкія ад парога калектыўнага імунітэту супраць SARS-CoV-2, што азначае неабходнасць захавання гатоўнасці службаў аховы здароўя і супрацьінфекцыйных мер.
- Смяротнасць. Паказнік смяротнасці інфекцыі ад новага каронавіруса у Еўропе не перавышае 1,5%, а большасць даследванняў ацэньвае яго ў раёне 0,3-0,7%.
- Шэрая зона. Пры ўстанаўленні «ковідных» смерцяў існуе «шэрая зона», калі немагчыма з дастатковай дозай упэўненасці акрэсліць прычынна-выніковую сувязь паміж інфекцыяй і смерцю. Гэтая шэрая зона можа быць фактарам розных скажэнняў: як у напрамку заніжэння колькасці ковідных смерцяў, так і ў напрамку іх завышэння.
- Рэалізм. Процідзеянне распаўсюду інфекцыі застаецца важным імператывам, але яно будзе больш эфектыўным, калі будзем дзейнічаць салідарна і скаардынавана, без лішніх эмоцый і ўзаемных падазрэнняў.