Ужо хутка: “Міжнародныя адукацыйныя праграмы: як не толькі трапіць на іх, але і атрымаць максімум карысці. Уласны досвед з Еўропы і ЗША”. Вядзе Кацярына Шмаціна, аналітык BISS.
photo: vlfin.ru
Кацярына атрымала ступень магістра ва Універсітэце Сіракуз, Нью-Ёрк (2016). У 2016-2018 гг. працавала ў Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, дзе каардынавала аказанне тэхнічнай прававой дапамогі па пытаннях верхавенства і права і дэмакратычнага кіравання рэгіянальным офісам ПРААН. У 2017-2018 гадах удзельнічала ў складанні рэйтынгаў Сусветнага банка “Вядзенне бізнэса” і справаздачы “Жанчыны, бізнэс, права”.
У 2018 г. Кацярына стала лаўрэатам прэміі Школы нацыянальнай бяспекі імя Дэніэла Моргана (Вашынгтон), а ў 2016 г. атрымала ўзнагароду праграмы “Лідары грамадзянскай супольнасці” ад Open Society Foundations.
Інтэрактыўны івэнт адбудзецца ў межах #BISS_World_Cafe 1 верасня (нядзеля) на фестывалі IBB #JubiläumsFest.
ІВВ (пр. Газеты "Праўда" 11), аўдыторыя “Мінск”, з 20.00 да 21.30.
Уваход вольны