У сферы «полісі» галоўнай задачай BISS ёсць стратэгічная экспертыза: аналіз грамадска-палітычных працэсаў у доўгатэрміновай перспектыве.
BISS сур'ёзна ўспрымае слова «стратэгічны», якое ўваходзіць у склад ягонай назвы. Стратэгічны характар Інстытута палягае перадусім у прымяненні стратэгічнага мыслення да аналізу грамадска-палітычных працэсаў і выпрацоўкі полісі-рэкамендацый.
Фармальная схема стратэгічнага мыслення выглядае наступным чынам:
- Ёсць мэта М.
- Калі суб'ект С выканае дзеянне Д, то імаверныя наступствы: Н ∨ О ∨ П.
- [Дапусцім, што] ведаем, што:
- Н – набліжае да М.
- О – аддаляе ад М.
- П – мае нейтральнае значэнне для М.
- Аналіз:
- Наколькі высокая імавернасць Н (пры выкананні Д)
- Наколькі высокая імавернасць О (пры выкананні Д)?
- [Дапусцім, што] аналіз выявіў, што пры выкананні дзеяння Д:
- Імавернасць О вышэйшая за імавернасць П.
- Варыянты рашэнняў: В1 ⊕ В2, дзе:
- В1 = адмова ад Д.
- В2 = выкананне Д і распрацоўка сцэнару дзеянняў на выпадак О.
Стратэгічнае мысленне прадугледжвае тры рэчы:
- наяўнасць мэты;
- логіку;
- веданне аб'ектыўных заканамернасцяў у дадзенай сферы.
Стратэгічны характар BISS праяўляецца таксама ў прасоўванні тых культурных і каштоўнасных установак, якія спрыяюць дасягненню Беларуссю стратэгічнай мэты АГАН (гл. VII раздзел).
Адобрана Радай BISS у красавіку 2019 года
Previous