Адстаўка арцыбіскупа Кандрусевіча: кампраміс ці капітуляцыя?

Кандрусевіч

ВІДЭА

Чаму Папа Рымскі Францішак задаволіў прашэнне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча? Што атрымала ад гэтага Каталіцкая царква Беларусі? Чым тлумачыцца прызначэнне часовым пераемнікам біскупа Казімера Велікасельца?

Гэтыя пытанні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолаг, дырэктар BISS Пётра Рудкоўскі і гісторык і журналіст Сяргей Абламейка. Гутарку вядзе Юры Дракахруст.

Асноўныя тэзісы:

Абламейка
  • Для мяне гэтае рашэнне Ватыкану было чаканым.
  • Я б усё ж назваў яго капітуляцыяй.
  • Напярэдадні Новага году з'явіўся супольны зварот, заклік да грамадзянскага міру, які падпісалі праваслаўны мітрапаліт, рабін, муфтый і апостальскі нунцый. Я тады думаў, што гэта кампраміс, што гэта і ёсць цана вяртання Кандрусевіча.
  • Прыняццё адстаўкі Кандрусевіча вельмі пакрыўдзіла беларускіх каталікоў.
  • У каталікоў царкоўная іерархія даволі строгая. Яму лёгка могуць закрыць рот.
  • Лепш было б пакінуць Кандрусевіча кіраўніком беларускай Каталіцкай царквы, нават калі б ён заставаўся за мяжой.
  • Беларускія ўлады не хацелі, каб на месца Кандрусевіча прызначылі Юрыя Касабуцкага. Ватыкан сапраўды пайшоў па лініі найменшага супраціву.
  • За апошнія 20 гадоў ватыканская дыпламатыя паказала сябе адносна Беларусі даволі кепска.Гэтая дыпляматыя ідзе ў фарватары Расеі.
  • Ватыкан, Ватыканскую курыю можна змусіць да кампрамісу і нават да падпарадкавання, а Каталіцкую царкву — не.
  • Палітыкі — гэта адна справа, а святары заўсёды ідуць са сваімі вернікамі да канца. Як, дарэчы, пайшлі ў 30-я гады да канца і праваслаўныя святары.
Рудкоўскі
  • Ватыкан пайшоў па лініі найменшага супраціўлення.
  • Я назваў бы гэта ўсё ж кампрамісам: нейкія саступкі зрабіў і Ватыкан, і беларускі рэжым. Але я спадзяваўся, што саступка Ватыкану будзе не такой [вялікай].
  • На працягу гісторыі нашмат больш было праблемаў і для Каталіцкай царквы, і для грамадства, калі Ватыкан празмерна ўмешваўся ў свецкія справы, чым калі захоўваў стрыманую пазыцыю. Гэтым часткова можна патлумачыць стрыманасць Ватыкану і стаўку на кампрамісы ў ХХ стагоддзі, асабліва пасля ІІ Ватыканскага сабору.
  • Калі б Ватыкан заняў жорсткую пазыцыю, улады б не пагадзіліся на вяртанне Кандрусевіча ў Беларусь. Ён мог бы застацца за межамі Беларусі на гады. Для Каталіцкай царквы гэта было б неэфэктыўнае кіраванне з-за мяжы. Уплыў Кандрусевіча паволі змяншаўся б [калі б ён заставаўся за мяжой].
  • Сіла Кандрусевіча палягала не ў яго пасадзе, а ў яго сацыяльным капітале. І гэты капітал застаецца з ім.