Любімую аддаюць

a

Выйшаў рапарт the Economist Intelligence Unit наконт стану дэмакратыі ў 2021 годзе ў 165 краінах. Адзначым пару адметных момантаў:

1. У 2021 г. у Беларусі найменшы за ўсю гісторыю вядзення індэкса паказнік дэмакратыі: 2,41 бала з 10 магчымых.

2. Захоўваецца дыспрапорцыя паміж "дзяржава-залежнымі" і "грамадства-залежнымі" параметрамі.

Паясню. Спасярод пяці базавых параметраў тры — электаральны працэс і плюралізм, функцынаванне ўрада, грамадзянскія правы — вызначаюцца амаль цалкам на базе дзеянняў і рашэнняў дзяржкіраўніцтва. У аўтарытарнай краіне грамадзяне практычна не маюць уплыву на сітуацыю ў гэтых трох сферах.

Два параметры — палітычны ўдзел і палітычна культура — вызначаюцца з улікам актыўнасці і каштоўнасных установак грамадства.

"Дзяржава-залежныя" параметры на графіку абазначаны шэрымі адценнямі. Грамадства-залежныя — аранжавымі.

д

3. Гэтага няма на графіку, але можам прывітаць Кыргызстан у клубе аўтарытарных краін. Пасля 15 год быцця краінай з гібрыдным рэжымам ў 2021 годзе яна зноў стала аўтакратыяй...

4. А вось Малдове можна памахаць ручкай: бай-бай. У 2021 годзе яна далучылася да сямейства "дэмакратычных краін". Што праўда, дэфектыўна-дэмакратычных, але яе шанцы на вяртанне ў "клуб аўтакратый" цяпер яшчэ меншыя. Не ўбярог таварыш Дадон "сваю любімую", не ўбярог. Тым лепш для любімай.