Факты і меркаванні

Факты і меркаванні (Практыкум па крытычным мысленні)

Факты vs меркаванні - гэтае адрозненне выконвае важную ролю ў працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае?

- Зямля круціцца вакол Сонца...

- Ах, гэта ўсяго толькі тваё суб'ектыўнае меркаванне!

Людзі любяць факты. Любяць таксама праводзіць адрозненні паміж «фактамі» і «меркаваннямі», «аб'ектыўным» і «суб'ектыўным», «даказаным» і «беспадстаўным».

Гэтае адрозненне пакладзена ў аснову журналісцкай этыкі, медычнай дыягностыкі, крыміналістыкі ігд. і выконвае важную ролю ў камунікацыі і працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае? Ці існуюць цвёрдыя крытэры адрознівання?

Хоць жалезныя крытэры адрознівання прадставіць не абяцаем (бо няма такіх), але некалькі карысных метадаў вы пазнаеце. І не толькі пазнаеце – навучыцеся прымяняць на практыцы.

У гэтым практыкуме:

  • Сцвярджэнні, ацэнкі і павіннасці
  • Меркаванні і фактуальныя выказванні
  • Факт-здарэнне і факт-апісанне
  • Факты vs меркаванні: пакрокавая інструкцыя