Факты vs меркаванні - гэтае адрозненне выконвае важную ролю ў працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае?
- Зямля круціцца вакол Сонца...
- Ах, гэта ўсяго толькі тваё суб'ектыўнае меркаванне!
Людзі любяць факты. Любяць таксама праводзіць адрозненні паміж «фактамі» і «меркаваннямі», «аб'ектыўным» і «суб'ектыўным», «даказаным» і «беспадстаўным».
Гэтае адрозненне пакладзена ў аснову журналісцкай этыкі, медычнай дыягностыкі, крыміналістыкі ігд. і выконвае важную ролю ў камунікацыі і працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае? Ці існуюць цвёрдыя крытэры адрознівання?
Хоць жалезныя крытэры адрознівання прадставіць не абяцаем (бо няма такіх), але некалькі карысных метадаў вы пазнаеце. І не толькі пазнаеце – навучыцеся прымяняць на практыцы.
У гэтым практыкуме:
- Сцвярджэнні, ацэнкі і павіннасці
- Меркаванні і фактуальныя выказванні
- Факт-здарэнне і факт-апісанне
- Факты vs меркаванні: пакрокавая інструкцыя