Улады краіны сцвярджаюць, што ў Беларусь на жыхарства прыязджае больш людзей, чымся выязджае. Аднак альтэрнатыўныя падлікі даводзяць: афіцыйныя звесткі – недакладныя. Якія наступствы мае для краіны эміграцыя жыхароў?
Андрэй Елісееў адзначыў: у Беларусі існуе недасканалы ўлік эмігрантаў, бо не ўсе людзі ідуць у мясцовыя аддзелы грамадзянства і міграцыі ды просяць даць ім дазвол на выбыццё. Шмат з тых, хто выехаў за мяжу паводле кароткачасовых візаў і застаў там жыць, па-ранейшаму існуюць у беларускай статыстыцы як жыхары Беларусі.
“Мы губляем чалавечы капітал – тых людзей, якія б маглі паспрыяць пераўтварэнням у дзяржаве ды той доўгачаканай мадэрнізацыі, пра якую столькі гавораць, у тым ліку і ўлады Беларусі”, – зазначыў Анрэй Елісееў.
Папярэдні