Пры ўмелай падачы тэма дэмакратыі можа прынесці палітычныя дывідэнды ў часе надыходзячых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Цягам 2019 года Аляксандр Лукашэнка як мінімум тры разы заявіў пра патрэбу мадыфікаваць Канстытуцыю ў напрамку яе дэмакратызацыі: падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка, у Пасланні народу і парламенту 19 красавіка, а таксама падчас сустрэчы з кіраўнікамі замежных канстытуцыйных судоў 31 траўня. Хоць на дадзены момант рана прагназаваць надыход сістэмных дэмакратычных рэформаў «зверху», то ўсё ж можна канстатаваць, што ў вышэйшых эталонах улады прапрацоўваюцца варыянты дэмакратызацыі Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве.
Размовы пра канстытуцыйную рэформу «наверсе» тым больш становяцца знамянальнымі, калі звернем увагу на некаторыя працэсы, якія адбываюцца «ўнізе». Агульны стан дэмакратыі ў Беларусі надалей даволі кепскі: у апошнім рапарце The Economist Intelligence Unit (EIU) ацаніў яго на «3,13» па дзесяцібальнай шкале. Але па адным з параметраў Беларусь апераджае не толькі большасць іншых аўтарытарных краін, але таксама некаторыя дэмакратычныя краіны. Гэтым параметрам з'яўляецца «палітычная культура», якая замяраецца EIU і ўлічваецца пры фармаванні агульнага паказніку дэмакратыі.
Што гэта за параметр і што з яго вынікае?
ГАЛОЎНЫЯ ТЭЗІСЫ
- агульны стан дэмакратыі ў Беларусі надалей кепскі, але падтрымка для дэмакратыі-як-ідэі ў Беларусі адносна высокая: «5,63» па дзесяцібальнай шкале. У гэтым плане Беларусь апераджае Польшчу, Румынію, Сербію і большасць іншых краін рэгіёна;
- падтрымка для дэмакратыі-як-ідэі – гэта не адзіны, але важны фактар рэальных зменаў;
- у часе эканамічнага росту (хай сабе невялікага), даверу да нацыянальнай валюты і магчымасцяў рэалізоўваць сябе ў прыватным сектары дэмакратыя і роднасныя ідэі перастаюць быць «абстракцыямі», асабліва для гарадскога насельніцтва;
- у вышэйшых эталонах улады прапрацоўваюцца варыянты дэма-кратызацыі Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Апазіцыі патрэбна адшукаць сваё месца ў дэбатах аб дэмакратыі.
ТАБЛІЦЫ
Табліца 1. Паказнік «палітычнай культуры» для Беларусі на фоне іншых паказнікаў (2018):
Месца ў агульным рэйтынгу дэмакратыі (усяго 167 месцаў) |
137 |
Агульны паказнік дэмакратыі (максімальны бал: «10») |
3,13 |
Тып паліт.сістэмы: аўтарытарызм |
|
Выбарчы працэс і плюралізм (макс. «10») |
0,92 |
Функцыянаванне дзяржаўнай улады (макс. «10») |
2,86 |
Палітычны ўдзел (макс. «10») |
3,89 |
Палітычная культура (макс. «10») |
5,63 |
Грамадзянскія свабоды (макс. «10») |
2,35 |
Табліца 2. Паказнік «палітычнай культуры» для Беларусі на фоне гэтага ж паказніка для іншых краін рэгіёна (2018).
Краіна |
«Палітычная культура» |
Агульны пак. дэмакратыі |
Класіфікацыя рэжыму |
Латвія |
6,88 |
7,38 |
Заганная дэмакратыя |
Чэхія |
6,88 |
7,69 |
Заганная дэмакратыя |
Эстонія |
6,88 |
7,97 |
Заганная дэмакратыя |
Вугоршчына |
6,25 |
6,63 |
Заганная дэмакратыя |
Літва |
6,25 |
7,5 |
Заганная дэмакратыя |
Славенія |
6,25 |
7,5 |
Заганная дэмакратыя |
Таджыкістан |
6,25 |
1,93 |
Аўтарытарызм |
Украіна |
6,25 |
5,69 |
Гібрыдны рэжым |
Беларусь |
5,63 |
3,13 |
Аўтарытарызм |
Славакія |
5,63 |
7,1 |
Заганная дэмакратыя |
Албанія |
5 |
5,98 |
Гібрыдны рэжым |
Туркменістан |
5 |
1,72 |
Аўтарытарызм |
Сербія |
5 |
6,41 |
Заганная дэмакратыя |
Харватыя |
5 |
6,57 |
Заганная дэмакратыя |
Узбекістан |
5 |
2,01 |
Аўтарытарызм |
Балгарыя |
4,38 |
7,03 |
Заганная дэмакратыя |
Грузія |
4,38 |
5,5 |
Гібрыдны рэжым |
Казахстан |
4,38 |
2,94 |
Аўтарытарызм |
Кыргыстан |
4,38 |
5,11 |
Гібрыдны рэжым |
Малдова |
4,38 |
5,85 |
Гібрыдны рэжым |
Польшча |
4,38 |
6,67 |
Заганная дэмакратыя |
Румынія |
4,38 |
6,38 |
Заганная дэмакратыя |
Чарнагорыя |
4,38 |
5,74 |
Гібрыдны рэжым |
Азербайджан |
3,75 |
2,65 |
Аўтарытарызм |
Боснія і Герцагавіна |
3,75 |
4,98 |
Гібрыдны рэжым |
Македонія |
3,75 |
5,87 |
Гібрыдны рэжым |
Арменія |
2,5 |
4,79 |
Гібрыдны рэжым |
Расея |
2,5 |
2,94 |
Аўтарытарызм |
Чытайце поўны тэкст у фармаце пдф.