Індэкс нацыянальнай ідэнтычнасці. Выпуск 1

ін

Прэзентуем вынікі маніторынгу працэсаў у сферы ідэнтычнасці за жнівень — кастрычнік 2020 года

Рэзюмэ

  • Агулам унёсак грамадскіх актораў ва ўмацаванне ідэнтычнасці склаў болей за 80%

  • Значная частка рэлевантных для ідэнтычнасці дзеянняў дзяржавы характарызуецца рэгіянальнасцю, рутыннасцю і прыхільнасцю наратыву тутэйшасці. Рэакцыяй дзяржаўных органаў на грамадска-палітычныя пратэсты стала ўзнаўленне месыджу аб тым, што бела-чырвона-белы сцяг ёсць «фашысцкім» і «штучным», а таксама акцэнтаванне «ня-польскасці» беларусаў у якасці негатыўнай тоеснасці

  • Вулічныя акцыі паслявыбарчага перыяду суправаджаліся папулярызацыяй рэлевантных для ідэнтычнасці сімвалаў і ўзмацненнем пачуцця нацыянальнай супольнасці. Выразы гонару з прыналежнасці да «выбітнага народа» з боку знакамітых асобаў дадаткова спрычыняліся да ўзмацнення гэтага адчування

  • Многія айчынныя бізнесы праявілі салідарнасць з пратэстным рухам, а грамадзянскія каштоўнасці былі імі пастаўленыя вышэй за кароткатэрміновае атрыманне прыбытку, што мела ўскоснае значэнне для ўмацавання панад-класавай салідарнасці, дужа важнай з гледзішча сцвярджэння нацыянальнай ідэнтычнасці

Поўны тэкст Індэкса

Прэзентацыя Індэкса — гл. відэа ніжэй