Навошта Лукашэнку прашэнні аб памілаванні ад палітвязняў?

ph

У Праскім акцэнце абмяркоўваюць экспертка BISS Кацярына Шмаціна і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў

Чаму ўлады прапануюць палітвязьням пісаць прашэньні аб памілаваньні? Ці адбывалася гэта падчас ранейшых пэрыядаў масавых рэпрэсіяў? Як гэты крок паўплывае на санкцыйную палітыку заходніх дзяржаваў?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, экспэртка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Кацярына Шмаціна і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Шмаціна: «Наўрад ці Захад зробіць крок назад»

  • Цяпер крызіс у Беларусі настолькі глыбокі, што Захад наўрад ці прыме гэтую спробу лібэралізацыі
 
  • Ня выключаны ўплыў і расейскага фактару ў сьвятле сустрэчы Пуціна і Байдэна 16 чэрвеня. Яны могуць дамовіцца аб тым, каб паспрыяць сыходу Лукашэнкі і знайсьці кампрамісную замену яму
  • Нармалізацыя, якая так ці інакш адбывалася да жніўня 2020 году, была спыненая Захадам. Цяпер распрацоўваюцца больш балючыя санкцыі і наўрад ці Захад зробіць крок назад
  • Калі ўлада гуляе брудна супраць свайго народу, то чаму б народу не згуляць брудна супраць улады? Выйшаўшы на волю гэтыя людзі будуць нашмат больш карысныя грамадзтву, чым за кратамі
  • Аслабленьне санкцыяў у выпадку памілаваньняў — вельмі непажаданы варыянт для беларускага грамадзтва

  • Але крызіс у Беларусі настолькі глыбокі, што Захаду будзе цяжка інтэрпрэтаваць памілаваньне палітвязьняў як чарговую лібэралізацыю
  • Дыяспара цісьне на Брусэль, даводзячы, што з рэжымам нельга мець справы
  • Кожная лібэралізацыя сканчаецца наступнымі выбарамі і наступнымі рэпрэсіямі
  • Цяпер, у адрозьненьне ад падзеяў пасьля 2010 году, мы маем некалькі сьмерцяў і сотні людзей, якіх катавалі. Лукашэнку зараз будзе складана даказаць Захаду, што яму можна давяраць
  • Цыганкоў: «Самая важная прычына — зьнешнепалітычная»

  • Праваабаронцы кажуць, што турмы перапоўненыя палітычнымі, а гэта незвычайна для пэнітэнцыярнай сыстэмы
  • Да іх вялікая ўвага грамадзкасьці, яны ведаюць законы, а гэта вялікі стрэс для турэмнікаў
  • Улада абвясьціла гэты год годам народнага адзінства. Кампанія прашэньняў аб памілаваньні — у рэчышчы дэманстрацыі гэтага адзінства
  • Маўляў, пратэсты скончыліся, людзі, якія ў іх удзельнічалі, прызналі сваю віну, напісалі прашэньні і хочуць вярнуцца ў мірнае жыцьцё, каб усё было, як раней
  • Часта ў мінулым прашэньні пісалі ў адвольнай форме, і неабавязкова Лукашэнку, некаторыя проста пісалі «прашу памілаваць» на імя начальніка турмы
  • Пасьля Плошчы-2010 году палітвязьняў сталі вызваляць ужо ў 2011 годзе па прашэньнях аб памілаваньні. Статкевіча вызвалілі толькі ў 2015 годзе, ён не пісаў ніякіх прашэньняў

  • Праваабаронца Алесь Бяляцкі лічыць, што калі вязень піша прашэньне аб памілаваньні — гэта прызнаньне віны. Ён лічыў, што ні ў чым не вінаваты, што ён быў асуджаны несправядліва, і гэта дае магчымасьць патрабаваць рэабілітацыі і кампэнсацыі
  • Большасьць у сацсетках цяпер выказваюць думку, што калі палітвязень не зьяўляецца палітычным лідэрам, то яму варта напісаць гэтае прашэньне

  • Але калі ўлада ўзяла такі накірунак, то можа атрымацца, што тых, хто напіша прашэньне — памілуюць, а хто не напіша — тых неўзабаве вызваляць па амністыі
  • Перад заходнімі палітыкамі гэтая кампанія наконт прашэньняў аб памілаваньні паставіць сур’ёзную дылему
  • Я не выключаю, што ў чацьвёртым пакеце санкцыяў апошнія кропкі будуць вызначацца ў апошнія дні, як гэта было адносна папярэдніх пакетаў
  • Тады бывала, што нейкая асоба ці фірма ў апошні момант зьнікалі з санкцыйнага сьпісу
  • Дапусьцім, Лукашэнка памілуе сотню палітвязьняў. Тады ведамства Макея скажа заходнім палітыкам: Мы ідзем вам насустрач, а чаму вы ня робіце крокі насустрач нам? Мы працягваем вам руку, а вы кладзеце ў яе камень? Гэта ж лёгіка міжнародных адносінаў — саступка на саступку
  • Што Захад скажа ў адказ? Што яго мэта — зрынуць гэты рэжым, паколькі ён антычалавечы і пагражае ня толькі беларусам, але і Эўропе?

Photo by Tim Hüfner on Unsplash

чэрвень 12, 2021
54
2
min read