Прэзідэнцтва, амністыя, дэлібэралізацыя – парадак дня Лукашэнкі

a

фото: Financialreporter.co.uk

Дыскусія аналітыкаў ВІДЭА

  • Ці азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ён перадумаў мяняць Канстытуцыю і сыходзіць пасьля яе змены?
  • Ці ягоныя словы пра амністыю — крыж на гэтай прапанове? 
  • Якіх менавіта зменаў заканадаўства дамагаецца ён і навошта яны яму, калі «часам не да законаў»?

Абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч ("Стратэгія") і Вадзім Мажэйка (BISS).

Вядзе гутарку журналіст і сацыёлаг Юры Дракахруст

Карбалевіч

  • Лукашэнка за паўгоду казаў і пра датэрміновыя выбары, і пра тое, што цяперашні яго прэзідэнцкі тэрмін — апошні
  • Заявы пра сыход робяць Лукашэнку «кульгавай качкай», гэта кепскі сігнал наменклатуры. Таму сігнал трэба падаваць супярэчлівы. Вось ён яго і падаў
  • Калі пра амністыю Лукашэнка сказаў — "Вярні, што скраў", то размова, хутчэй за ўсё, ішла пра Бабарыку
  • Амністыя можа быць часткай стратэгіі лібералізацыі, як яно адбывалася ў 2014-2015 гадох, калі вызвалілі ўсіх палітвязьняў
  • Зараз мы бачым стратэгію закручваньня гаек, у яе межах амністыі месца няма
  • Змены прадугледжаныя ў самых розных сферах
  • Справа не ў тым, што сам уладар павінен дзейнічаць паводле закону, ён не адчувае сябе гэтым абцяжараным
  • Арміі чыноўнікаў важнае апраўданне не адно воляй правадыра, хочацца мець апраўданьне законам
  • Уражвае колькасць кірункаў заканадаўства, у якіх плануюцца змены па дэлібералізацыі — гэта і адміністрацыйны кодэкс, і адміністрацыйна-выканаўчы, і крымінальны, і працоўны
  • Усе апазіцыйныя партыі могуць ліквідаваць

Мажэйка

  • Змянілася інфармацыя, на базе якой Лукашэнка робіць высновы
  • У жніўні на МЗКЦ яму рабочыя крычалі — "Сыходзь!" А зараз ён распавядае пра шматлікія лісты, якія заклікаюць яго не сыходзіць. Гэта адлюстраваньне таго інфармацыйнага кантэксту, у якім ён знаходзіцца
  • Лукашэнка кажа, што не ведае, што зробяць у наступны раз пратэстоўцы. Ён ускосна прызнае, што не ён вядзе рэй, не ён задае парадак дня
  • Ён фактычна прызнае суб’ектнасьць сваіх апанэнтаў
  • Згадка пра Кадафі (кіраўнік, якога калом згвалтавалі) выдае яго страх
  • Гаворка пра амністыю хоць крыху апраўдвае Васкрасенскага ў вачах прыстойных людзей
  • Тэма амністыі, як і тэма ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне — гэта козыры, якія яшчэ ёсць у Лукашэнкі, каб размарожваць заходні вэктар
  • Апошнія месяцы ўлада сама заяўляла, што дзейнічае па-за законам (часам не да законаў). Зараз яна спрабуе ўзаконіць свае незаконныя практыкі апошніх месяцаў

 

студзень 29, 2021
87
1
min read