V. ПОЛІСІ-АНАЛІЗ

chess

У сферы «полісі» галоўнай задачай BISS ёсць стратэгічная экспертыза: аналіз грамадска-палітычных працэсаў у доўгатэрміновай перспектыве.

BISS сур'ёзна ўспрымае слова «стратэгічны», якое ўваходзіць у склад ягонай назвы. Стратэгічны характар Інстытута палягае перадусім у прымяненні стратэгічнага мыслення да аналізу грамадска-палітычных працэсаў і выпрацоўкі полісі-рэкамендацый.

Фармальная схема стратэгічнага мыслення выглядае наступным чынам:

  1. Ёсць мэта М.
  2. Калі суб'ект С выканае дзеянне Д, то імаверныя наступствы: Н ∨ О ∨ П.
  3. [Дапусцім, што] ведаем, што:
    1.  Н – набліжае да М.
    2. О – аддаляе ад М.
    3. П – мае нейтральнае значэнне для М.
  4. Аналіз:
    1. Наколькі высокая імавернасць Н (пры выкананні Д)
    2. Наколькі высокая імавернасць О (пры выкананні Д)?
  5. [Дапусцім, што] аналіз выявіў, што пры выкананні дзеяння Д:
    1. Імавернасць О вышэйшая за імавернасць П.
  6. Варыянты рашэнняў: В1 ⊕ В2, дзе:
    1. В1 = адмова ад Д.
    2. В2 = выкананне Д і распрацоўка сцэнару дзеянняў на выпадак О.

Стратэгічнае мысленне прадугледжвае тры рэчы:

  • наяўнасць мэты;
  • логіку;
  • веданне аб'ектыўных заканамернасцяў у дадзенай сферы.

Стратэгічны характар BISS праяўляецца таксама ў прасоўванні тых культурных і каштоўнасных установак, якія спрыяюць дасягненню Беларуссю стратэгічнай мэты АГАН (гл. VII раздзел).

Адобрана Радай BISS у красавіку 2019 года

ліпень 12, 2020
25
1
min read