ВІДЭА
Як Макей зрабіўся добрым паліцыянтам са злога? На што ішлі ў Беларусі еўрапейскія грошы, вылучаныя ў межах экалагічных праектаў? У што ператварылася Міністэрства замежных справаў Лукашэнкі пад кіраўніцтвам Макея? Разбіраемся ў праграме «Без акрэдытацыі»:
Госці праграмы: прадстаўнік Каардынацыйнай рады Валер Мацкевіч, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі і журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.
Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:
Аляксандр Папко
- У постсавецкіх аўтарытарных сістэмах пануе прынцып з савецкага войска: «Найди, роди, укради»
- Макей быў не архітэктарам сістэмы і «шэрым кардыналам», а паслухмяным школьнікам, які выконваў Лукашэнкавы загады
- Светапоглядна Лукашэнка вельмі блізкі да сталінскіх чыноўнікаў
Пётр Рудкоўскі
- Быў матыў Крамля, каб даць знак рэжыму Лукашэнкі, і адыход Макея быў бы ідэальным спосабам паставіць Лукашэнку на месца
- Мяркуючы з апошняй дэкады кар’еры Макея, я схільны меркаваць, што ён імкнуўся прынесці карысць Беларусі
- Знайсці асобу, якая сумяшчала б лаяльнасць і прафесіяналізм Макея, немагчыма. Рэжыму давядзецца выбіраць паміж лаяльнасцю і прафесіяналізмам
Валер Мацкевіч
- Я не веру ў выпадковасці ў такія гістарычныя моманты
- У 2008–2012 гады Макей на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі быў злым копам
- Калі чалавек выступаў пад Пагоняй, прамаўляў па-беларуску і насіў вышыванку, людзям хацелася верыць, што ў яго недзе схаваная кукарда з Пагоняй