Вывучаў расіязнаўства ў міждысцыплінарным ключы ў Патсдамскім універсітэце ў Нямеччыне і Маскоўскім дзяржаўным абласным універсітэце ў Расіі. Зараз ён заканчвае магістарскія штудыі ў галіне ўсходнееўрапейскіх даследаванняў у Свабодным універсітэце ў Берліне і Віленскім універсітэце ў Літве.
Нікалас працаваў асістэнтам праекта ў Institut für Europäische Politik у Берліне, дзе ўдзельнічаў у даследаваннях "Шырокае пашырэнне, суседства і Цэнтральная Азія". Акрамя таго, ён прайшоў некалькі стажыровак, напрыклад, у Бундэстагу, у Нямецкай школе ў Санкт-Пецярбургу і Нямецка-расійскім цэнтры сустрэч.
Сфера навуковых/экспертных зацікаўленняў: краіны Усходняга партнёрства, грамадска-палітычныя з'явы і працэсы ў постсавецкім рэгіёне, культурная памяць, еўрапейска-беларускія адносіны, а таксама еўрапейска-расійскія адносіны.
Апрача нямецкай і рускай (абедзве родныя) Нікалас валодае англійскай і, на базавым узроўні, польскай.
Кантакт: nicolasbutylin@gmail.com