Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ: Колькі каштуе еўраінтэграцыя?
Часта можна пачуць меркаванне аб тым, што, маўляў, Расія ўбухвае мільярды даляраў у беларускую эканоміку, а ад Еўрасаюза такой шчодрасці пры любым раскладзе чакаць не выпадае. Таму і вымушана беларускае кіраўніцтва ісці ў Еўразійскі саюз, а не будаваць лепшыя адносіны з ЕС. Але ці правільны зыходны тэзіс?