Запрошаныя эксперты

  • Зміцер Лысюк

    Навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў ва Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані, вывучаў еўрапеістыку ў Еўрапейскім каледжы ў Варшаве. Стажыраваўся ў Еўрапейскім фондзе падтрымкі дэмакратыі ў Бруселі і працаваў памочнікам Богдана Здраеўскага, дэпутата Еўрапейскага парламента. На дадзены момант працуе палітычным дарадцам у Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі.

  • Кацярына Забела

    Юрыст. Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1999 г.), практыкуе з 1995 г. Спецыялізацыя — замежныя інвестыцыі, будаўніцтва і нерухомасць, інтэлектуальная ўласнасць (удзельніца праграмы Дзярждэпартамента ЗША “Intellectual Property Rights”, 2003 г.), сябра Беларускага грамадскага аб’яднання юрыстаў-гаспадарнікаў, мясцовы партнер праекта Сусветнага банка “Doing Business”.

  • Лука Джарбенадзэ

    Лука Джарбенадзэ. Стажор BISS  15 чэрвеня - 15 жніўня 2018. Ён мае ступень магістра ў галіне дыпламатыі і  міжнароднай палітыкі і бакалаўра ў галіне міжнародных адносін Тбіліскага дзяржаўнага універсітэта. У цяперашні час ён вывучае адносіны ЕС-Расія ў Інстытуце палітычных даследаванняў імя Юхана Шутэ пры Універсітэце Тарту.
     
    Яго навуковыя інтарэсы ўключаюць у сябе знешнюю палітыку Расійскай Федэрацыі, знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, віды палітычных рэжымаў.

     

     

  • Міхал Залескі

    Кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносінаў БДУ. Абараніў дысертацыю на тэму “Паляпшэнне выкарыстання працоўных рэсурсаў ва ўмовах нізкага працазабеспячэння: (На матэрыялах БССР)”.

  • Максім Карлюк

    Магістр еўрапейскага права Каледжа Еўропы (Бруге, Бельгія). З студзеня 2013 г. з'яўляецца стыпендыятам праграмы CIPE - Atlas Corps Think Tank LINKS Fellowship  у Інстытуце Катона (Вашынгтон, ЗША).

    Навукова-даследчыя інтарэсы: еўразійская інтэграцыя, ацэнка рэгулюючага ўздзеяння, апраксімацыя права.

    Кантакт: karliuk(at)belinstitute.eu

  • Наталля Васілевіч

    Юрыст, палітолаг, магістр гуманітарных навук, член рэдакцыйнай рады часопіса "Палітычная сфера", выкладчык БІП - Інстытут правазнаўства, рэдактар сайта "Царква", дырэктар Цэнтра "Экумена"

  • Раман Касціцын

    Спецыяліст у галіне government relations, PR, карпаратыўных камунікацый. Старэйшы партнёр камунікацыйнага агенцтва «АРС Камюнікейшнз»» (Мінск). Член Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў. Выкладае GR і іншыя дысцыпліны ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Кансультуе кампаніі і ведамствы па пытаннях пабудовы эфектыўнай камунікацыі ў нацыянальных і наднацыянальных органах кіравання.

  • Сяргей Альфер

    Юрыст, дырэктар Грамадскага аб’яднання “Таварыства параўнальна-прававых даследванняў”. Спецыяліст у галіне выбарчага заканадаўства, у тым ліку “Выбарчыя камісіі: сістэма, прававы статус, парадак фарміравання” (2001), “Метады фальсіфікацыі выбараў. Брудныя тэхналогіі” (2004), “Выбарчае права Рэспублікі Беларусь: дапаможнік для студэнтаў вну” (2008).

  • Сяргей БОГДАН

    Магістр паліталогіі (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ). У цяперашні час - аспірант Свабоднага універсітэта Берліна (спецыялізацыя - паліталогія).

    Сфера інтарэсаў: знешняя палітыка Беларусі, супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, палітыка ў краінах Блізкага Ўсходу і Сярэдняй Азіі, ваенна-прамысловы комплекс.

    Кантакт: bohdan(at)belinstitute.eu

  • Сяргей Чалы

    Эканаміст, аналітык, трэйдэр. Скончыў фізічны факультэт БДУ па спецыяльнасці  “фізік-тэарэтык”. З 1994 года працаваў у Аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце РБ.  З 1998 года — у прыватным бізнесе. З 2003 года — незалежны эканамічны эксперт, фінансавы аналітык.

Старонкі