Трэнінг па тэорыі аргументацыі: 5 сакавіка, 18:30

теорыя аргументацыі

Дэбатны клуб "Дыскут" і BISS запрашаюць на семінар па тэорыі аргументацыі: 5 сакавіка 2020, офіс АБФ (Магілёўская 5, чацвёрты паверх). Станцыя метро: Інстытут Культуры. 

Кантактны нумар: +375298589703 (Дзмітрый)

Год таму BISS запусціў адукацыйны праект "Be Critical. Крытычнае мысленне для амбітных беларусаў". «Навыкі крытычнага мыслення – адны з найбольш запатрабаваных у бізнэсе, адукацыі, навуцы, медыцыне, ІТ...» – гэта вынікае з шэрагу даследаванняў над чалавечым капіталам. Поруч з валоданнем ангельскай мовай і кампутарнай пісьменнасцю, крытычнае мысленне – гэта пропуск у ХХІ стагоддзе.

У межах гэтага праекта выйшлі відэа-лекцыя і тэкставы практыкум "Факты і меркаванні" - абодва падрыхтаваныя на валанцёрскай аснове.

На пачатку 2020 года BISS дамовіўся з дэбатным клубам "Дыскут" сумесна арганізоўваць трэнінгі па крытычным мысленні і культуры аргументацыі. У лютым адбыўся першы - пробны, таму не афішаваны публічна - практыкум, пасля чаго бакі прыйшлі да высновы, што варта запусціць цыкл такога тыпу спатканняў.

Асноўнымі адрасатамі трэнінгаў з'яўляюцца ўдзельнікі Дэбатнага клуба "Дыскут", таму аргументацыйны практыкум будзе адаптаваны да патрэб публічных дэбатаў. Але яны будуць таксама карыснымі для студэнтаў, магістрантаў, маладых экспертаў, журналістаў, а таксама ўсіх тых, хто зацікаўлены ў граматнай перапрацоўцы інфармацыі.

Запрашаем!