Паўгадавы маніторынг асноўных тэндэнцый BISS-Trends (студзень-чэрвень 2015 г.)

Дадзены выпуск «BISS-Trends» прадстаўляе сабой паўгадавы маніторынг асноўных тэндэнцый у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства ў першай палове 2015 года.

Маніторынг прысвечаны асноўным тэндэнцыям у наступных галінах: палітычная дэмакратызацыя / палітычная лібералізацыя; эканамічная лібералізацыя; якасць кіравання і вяршэнства закона; геапалітычная арыентацыя; культурная палітыка.

Сфера палітычнай лібералізацыі і дэмакратызацыі стагніравала ў першай палове 2015 года з адначасовым (хоць і нязначным) рухам у бок пагаршэння. Хоць першае паўгоддзе характарызавалася зніжэннем колькасці рэпрэсій супраць палітычных і грамадскіх актывістаў, быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў і паправак, якія абмяжоўваюць свабоду слова, а таксама праведзеныя першыя блакаванні інтэрнэт-сайтаў «за распаўсюджанне недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Сфера эканамічнай лібералізацыі была адзначана стагнацыяй у межах ранейшых негатыўных трэндаў і назапашваннем дысбалансаў у эканоміцы. Нягледзячы на пазітыўныя змяненні (лібералізацыя валютнага рынку), у першым паўгоддзі адбывалася моцнае пагаршэнне асноўных макраэканамічных паказчыкаў, а эканамічныя ўлады дэманстравалі схільнасць да выкарыстання рэжыму «ручнога кіравання» і нежаданне ўкаранення структурных рэформаў.

Сфера якасці кіравання і вяршэнства права характарызавалася ўкараненнем змяненняў, накіраваных на доўгатэрміновае паляпшэнне «правілаў гульні» і іх уніфікацыю. Тым не менш, прыняцце шэрагу заканадаўчых ініцыятыў ішло ўразрэз з імкненнем уладаў уніфікаваць і палепшыць сістэму заканадаўства, што дазваляе ахарактарызаваць трэнд якасці кіравання ў першым паўгоддзі 2015 года толькі як «нязначнае паляпшэнне».

У галіне геапалітычнай арыентацыі назіраецца тэндэнцыя да паляпшэння адносін з краінамі Захаду, а таксама нарастанне супярэчнасцяў у адносінах з Расіяй. Акрамя таго, у першым паўгоддзі 2015 года Беларусь нарэшце стала рухацца ў бок рэальнай, а не дэклараванай знешнепалітычнай шматвектарнасці.

У сферы культурнай палітыкі назіраецца прагрэс з якаснымі змяненнямі, што, у першую чаргу, абумоўлена афіцыйным прызнаннем існавання палітыкі мяккай беларусізацыі на вышэйшым узроўні. Аднак інтэнсіфікацыя і паглыбленне палітыкі мяккай беларусізацыі на дзяржаўным узроўні стрымліваюцца адсутнасцю адпаведных нарматыўных актаў і супярэчлівымі дзеяннямі чыноўнікаў.

BISS-Trends (студзень – чэрвень 2015 г.) у фармаце pdf