Паўгадавы маніторынг асноўных тэндэнцый BISS-Trends (студзень-чэрвень 2012 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

Дадзены выпуск BISS Trends уяўляе сабой першы паўгадавы (студзень - чэрвень 2012 года) маніторынг асноўных тэндэнцый у наступных галінах: палітычная дэмакратызацыя / палітычная лібералізацыя; эканамічная лібералізацыя; якасць кіравання і вяршэнства закона; геапалітычная арыентацыя; культурная палітыка. У паўгадавых справаздачах сістэматызаваны штоквартальныя справаздачы, падрыхтаваныя экспертамі BISS. Такія справаздачы будуць публікавацца двойчы ў год - у студзені і ліпені.

Мы таксама хацелі б паведаміць, што з пачатку 2013 года BISS Trends будзе выходзіць кожныя два месяцы, а не штоквартальна, як раней.

Апісанне кожнай з сфер прадстаўляецца ў наступным парадку:

  • - агульная характарыстыка асноўных тэндэнцый;
  • - апісанне асноўных падзей, якія вызначылі ацэнку трэнду;
  • - апісанне дадатковых падзей;
  • - кароткі прагноз на наступнае паўгоддзе.

У пачатку маніторынгу прыводзіцца кароткае сумаванне асноўных тэндэнцый у пяці разгляданых галінах (Executive summary). Тут

таксама размешчана табліца, якая змяшчае вызначэнне ступені прагрэсу / рэгрэсу ў кожнай з сфер.

Дадзены паўгадавой выпуск BISS Trends падрыхтаваны на аснове двух квартальных маніторынгаў:

Студзень-сакавік 2012 г.

Красавік-чэрвень 2012

Чытаць маніторынг цалкам на рускай мове ў фармаце pdf