BISS распачынае новы накірунак даследаванняў – Еўразійская інтэграцыя

Друкаваная версіяPDF версія

Апошнія гады інтэнсіфікаваўся працэс еўразійскай інтэграцыі, у першую чаргу, з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі. Пасля двух дзесяцігоддзяў спробаў рознай ступені паспяховасці, факт утварэння Мытнага саюза і актыўны працэс фармавання Адзінай эканамічнай прасторы паказвае на тое, што еўразійская інтэграцыі становіцца рэальнасцю. Дадзены факт не можа быць ігнараваны і патрабуе грунтоўнага аналізу з боку экспертнай супольнасці. Такі аналіз можа стаць падставай для выпрацоўкі пранановаў для вызначэння шляхоў далейшага развіцця гэтага працэсу, у тым ліку з мэтай забеспячэння выкарыстання найлепшых сусветных практык.

З улікам пазначанага і з мэтай прадстаўлення уласнай экспертызы, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў распачынае цалкам новы накірунак сваіх даследаванняў – еўразійская інтэграцыя. У рамках гэтага накірунку будуць даследавацца ўсе самыя актуальныя бакі інтэграцыйнага працэсу, месца і роля Беларусі ў яго рамках, будуць разглядацца альтэрнатывы і выпрацоўвацца рэкамендацыі і прапановы па яго дасканаленні.

Першы артыкул у рамках новага накірунку прысвечаны аналізу інстытуцыйнай структуры еўразійскай інтэграцыі. Хуткія тэмпы інтэграцыйных працэсаў з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі суправаджаюцца істотнымі зменамі прававога і інстытуцыйнага характару. Такая сітуацыя стварае складанасці ў разуменні інстытуцыйнай структуры інтэграцыі на цяперашнім этапе. Мэта першага артыкула – растлумачыць і скласці цэласную карціну істытуцыйнай структуры еўразійскай інтэграцыі. Гэта дапаможа прасцей арыентавацца ў структурах еўразійскай інтэграцыі і ў далейшых даследаванннях на гэтую тэматыку. Асноўным фокусам разгляду ў першым артыкуле будуць найбольш глыбокія інтэграцыйныя ўтварэнні з удзелам Беларусі, Казахстана і Расіі, а менавіта Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора. Аднак, у сувязі з іх непасрэднай сувяззю з Еўразійскай эканамічнай супольнасцю, у тым ліку паводле інстытуцыйнай структуры, гэтая арганізацыя будзе неад’емным прадметам нашага разгляду.

Чытаць поўны тэкст даследавання ў фармаце pdf