Палітыка-дзелавы цыкл у Беларусі, ці Палітычная эканомія даверу прэзідэнту

Ці ўплывае рост даходаў беларусаў на ўзровень даверу прэзідэнту і геапалітычныя арыентацыі? Ці змяняецца стаўленне грамадзян да цэнтралізаванай сацыяльнай сістэмы размеркавання выгод па меры таго, з якой хуткасцю адбываецца рост іх даходаў? Адказы на гэтыя пытанні — толькі сцвярджальныя: прычыны падтрымкі беларусамі палітычнага статус-кво ў цэлым трывіяльныя і абапіраюцца на рацыянальны разлік; «жаданне» рынка і іншага прэзідэнта ў грамадзян краіны з'яўляецца менавіта тады, калі тэмпы матэрыяльнай падтрымкі з боку дзяржавы запавольваюцца.

BISS пераканаўся ў прагматычнасці беларусаў і прыйшоў да трох асноўных высноваў:

1) Тэмпы росту рэальнай заработнай платы напрамую ўплываюць на ўзровень даверу прэзідэнту: павелічэнне тэмпаў росту вядзе да павышэння ўзроўню даверу, а іх зніжэнне — да памяншэння колькасці грамадзян, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку. Пры гэтым паказчыкі даверу прэзідэнту схільныя невялікім ваганням, але ў цэлым не змяняюць апісаную вышэй карціну.

2) Тэмпы росту рэальнай заработнай платы ўплываюць на «рынкавыя» арыентацыі беларусаў: з запаволеннем тэмпаў росту павялічваецца колькасць прыхільнікаў эканомікі з нязначным дзяржаўным рэгуляваннем. З паскарэннем тэмпаў росту рэальнай заработнай платы назіраецца супрацьлеглая тэндэнцыя: грамадзяне хочуць бачыць у эканоміцы прысутнасць «моцнай рукі» дзяржавы.

3) На дынаміку геапалітычных арыентацый беларусаў тэмпы росту даходаў прама не ўплываюць. Хутчэй, мае месца ўздзеянне некалькіх іншых фактараў, для вылучэння якіх неабходны аналіз, які выходзіць за рамкі дадзенай працы.

Іншымі словамі, на працягу больш чым дзесяці гадоў беларусы застаюцца вельмі прагматычнымі і схільнымі мяняць лаяльнасць на адпаведны ўзровень пакупніцкай здольнасці.

Чытаць поўны тэкст дасследавання «Палітыка-дзелавы цыкл у Беларусі, ці Палітычная эканомія даверу прэзідэнту» на рускай мове у фармаце pdf