Чалавечы капітал: Беларуская вышэйшая адукацыя ў міжкраінавай перспектыве

Даследаванне з'яўляецца часткай праекта BISS "Чалавечы капітал у Беларусі: крыніцы канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі". Мэта работы - на аснове шэрагу параўнальных паказчыкаў і індыкатараў ацаніць якасць беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі ў міжкраінавай перспектыве, і, адпаведна, ацаніць якасць чалавечага капіталу, які ўтварае нацыянальная адукацыйная сістэма.

Паводле дадзеных даследаванняў Сусветнага банка, 64% росту ў краінах з пераходнай эканомікай абумоўлены якасцю чалавечага капіталу, і 40% валавога нацыянальнага прадукта вырабляецца за кошт развіцця эфектыўнай сістэмы адукацыі, а 1 даляр выдаткаў на адукацыю дае 3-6 даляраў прыбытку. Пры гэтым Беларусь, якая знаходзіцца ў «топе сусветных лідэраў" па ўзроўню адукаванасці (26 месца з 182 краін), займае 84 месца ў рэйтынгу краін па душавому ВУП, саступаючы ў дзесяць разоў сусветнаму лідэру па гэтым паказчыку.

Аналізуючы прычыны гэтай сітуацыі, аўтар прыходзіць да наступных высноваў:

1. Адукацыйная палітыка Беларусі не з'яўляецца збалансаванай, з-за чаго вышэйшая школа, дамагаючыся ўражлівых вынікаў у ахопе насельніцтва вышэйшай адукацыяй, не забяспечвае годнай якасці падрыхтоўкі кадраў.

2. Параўноўваючы стан і тэндэнцыі развіцця вышэйшай адукацыі ў Беларусі і ў краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) мы, з аднаго боку, бачым наступныя тэндэнцыі ў росце адукаванасці насельніцтва і даступнасці вышэйшай адукацыі:

· Рост колькасці асоб з троеснай адукацыяй.

· Апераджальны рост долі асоб з адукацыяй ўзроўню 5А (тэарэтычны характар) і стабілізацыя або скарачэнне долі асоб з узроўнем 5В (практычны характар).

· Фемінізацыя троеснай адукацыі.

· Аналагічнае размеркаванне студэнтаў ВНУ па профілях навучання.

· Дэфіцыт студэнтаў на праграмах падрыхтоўкі інжынерных кадраў у сілу іх недастатковай фемінізацыі.

3. З іншага боку, можна назіраць наступныя глыбінныя адрозненні беларускай вышэйшай школы ад вышэйшай школы краін АЭСР:

· Захаванне ў архітэктуры беларускай адукацыі сур'ёзных рудыментаў вышэйшай школы індустрыяльнай эпохі, якія зніжаюць якасць падрыхтоўкі кадраў.

· Неразвітасць другога цыклу вышэйшай адукацыі (напр. магістратура) пры механічным скарачэнні традыцыйных доўгіх цыклаў падрыхтоўкі спецыялістаў да ўзроўню бакалаўрыяту (першага цыклу).

· Недастатковае развіццё праграм трэцяга цыклу (аспірантура, дактарантура) як у плане колькасці студэнтаў, так і ў плане якасці падрыхтоўкі.

· Недастатковая даступнасць праграм вышэйшай адукацыі для асоб старэйшых узростаў і неабароненых катэгорый насельніцтва.

· Несупадзенне асноўных тэндэнцый у фінансаванні вышэйшай школы. У супрацьлегласць росту фінансавання адукацыі і вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, у развітых краінах, у Беларусі назіраецца зніжэнне долі ВУП, якая ідзе на падтрымку як галіны ў цэлым, так і адукацыі ўзроўню 5В увогуле, масавая даступнасць троеснай адукацыі не прывяла пакуль беларускую вышэйшую школу ні да перабудовы адукацыйнай архітэктуры і тэхналогій, ні да рэальнага шматканальнага фінансавання, заснаванага на раўнапраўным сацыяльным партнёрстве.

· Расходы на аднаго студэнта ў Беларусі амаль на парадак саступаюць сярэднім выдаткам на аднаго студэнта ў краінах АЭСР, адпаведна, адной з прычын адставання можа быць прызнана недастатковае фінансаванне троеснай адукацыі.

Чытайце даследаванне ў фармаце pdf на рускай і англійскай мовах