Мажэйка: знайсці сваю беларускасць — гэта павінна стаць нашай ідэяй

Ідэя Х

ВІДЭА

Мы жывём у постнацыянальныя часы, калі глабалізацыя сцерла межы і калі ўмоўнаму айцішніку з Беларусі прасцей паразумецца з айцішнікам з Індыі, чым з аграрыем з суседняй вёскі.

Менавіта таму знайсці нацыянальную ідэю, якая зможа аб’яднаць большасць беларусаў, сёння вельмі складана. Што зусім не азначае адмовы ад спроб такую ідэю сфармуляваць, кажа Вадзім Мажэйка. Тым больш што гэтай сучаснай, глабалізаванай і “постнацыянальнай”, беларускай моладзі, якая знаходзіцца ў пошуку не толькі сябе, але і свайго месца ў гэтым свеце, тэма нацыянальнай ідэі цікавая.

Пра тое, ці здолеюць беларусы, і найперш — моладзь, справіцца з гэтым выклікам і знайсці сваю, адпаведную сучасным цывілізацыйным выклікам, нацыянальную ідэю, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Вадзімам Мажэйкам.