Узаемаразуменне дзеля дыялогу

ф

Навукова-экспертная канферэнцыя

27-28 кастрычніка 2022

Варшава, Інстытут філасофіі і сацыялогіі,

палац Сташыца (вул. Новы Свят 72), зала 232

Для лепшага разумення актуальнай сітуацыі ў краінах, рэалістычнай ацэнкі маштабу узаемнай падтрымкі і наладжвання стасункаў на паза-дзяржаўным узроўні патрэбным выглядае зладзіць сумесную экспертную даследчую канферэнцыю з прадстаўнікамі акадэмічнай і экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі.

Вось асноўныя тэмы для абмеркавання:

  • Беларусы ў 2020 і 2022 годзе: што змянілася ў пратэсных настроях пад час рэпрэсій і з пачатку вайны, як мяняецца грамадства?
  • Беларусь у цэнтры геапалітычнага супрацьстаяння: якія актуальныя палітычныя тэндэнцыі і выклікі стаяць перад грамадствам, уладай, дэмакратычнай апазіцыяй?
  • Беларусы на радзіме і ў эміграцыі: якія стасункі звязваюць “раздзеленае” грамадства і як беларускім дыяспарам наладжваць прадуктыўны дыялог з суседнімі народамі?
  • Польскае грамадства і змены публічнай думкі: як падзеі ў Беларусі, мігранцкі крызіс і вайна ва Украіне ўплываюць на стаўленне палякаў да суседніх народаў і вымушаных мігрантаў?

- Польска-беларускія стасункі і візія сумеснай будучыні: якія стратэгічныя мэты і задачы павінны стаяць перад інтэлектуальнымі і палітычнымі коламі народаў двух краін, каб
закласці падмурак прадуктыўнай супрацы ў будучыні?

У межах канферэнцыі плануецца праца 4 панэляў з выступамі экспертаў, а таксама тэматычныя круглыя сталы і падагульняючая дыскусія.

Суарганізатары: IFIS PAN (Варшава), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Вільня-Мінск), BISS – Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Вільня)


Праграма

Дзень першы (27.10.22)

10.00-10.40 Адкрыццё канферэнцыі. Уступныя словы арганізатараў і гасцей 

10.50-12.30 Першая панэль “Беларускае грамадства 2020-22: асноўныя сацыяльныя трэнды”

  • Андрэй Вардамацкі, прафесар, др, універсітэт Варшаўскі “2020: чаму і як? (доўга- і кароткатэрміновыя прычыны падзеі)
  • Генадзь Каршуноў, др., Старшы эксперт Цэнтра новых ідэй “Асноўныя трэнды сацыяльнай дынамікі ў Беларусі: 2020-2022”
  • Рыгор Астапеня, dr., Academy Associate and Belarus Initiative Director, Russia and Eurasia Programme Chatam House “Вайна ва Украіне вачыма беларускага грамадства”
  • Рышард Радзік, др., прафесар ІФІС Акадэміі педагогікі спецыяльнай імя М. Гжегажэўскай “Беларусы ў сацыялагічных даследаваннях апошніх гадоў. Тэндэнцыі развіцця”

Мадэрацыя: Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS

12.30-12.50 кава-паўза

12.50-13.50 Другая панэль “Змены ва ўспрыманні суседніх дзяржаў і мігрантаў у польскім грамадстве 2020-22”

  • Іяана Курчэвска, др., прафесарка ІФІС ПАН
  • Войцэх Мішталь, др, прафесар Instytut Profilaktyki Społecznej i Resocjalizacji Універсітэта Варшаўскага “НДА ў Польшчы і Беларусі”

Мадэрацыя: Анджэй Гняздоўскі, др., прафесар ІФІС ПАН

14.00-15.20 Перапынак

15.20-16.50 Круглы стол “Беларусы на радзіме і ў эміграцыі: сувязі падзеленага грамадства, дыялог з суседзямі і праца на будучыню”

  • Сяргей Будкін, журналіст, прадзюсер, кіраўнік Беларускай рады культуры
  • Артур Міхальскі, журналіст, дыпламат, пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
  • Яўген Сапач, выканаўчы дырэктар Беларускага PEN-цэнтру ў Варшаве
  • Таццяна Нядбай, літаратарка, старшыня Беларускага PEN-цэнтра ў Варшаве

Мадэратар: Ірэна Кацяловіч, журналістка, кінакрытык

Дзень другі (28.11.22)

10.00-11.20 Трэцяя панэль “Ад мігранцкага крызісу да руйнавання магіл: тэндэнцыі развіцця афіцыйных дзяржаўных стасункаў Польшчы і Беларусі”

  • Анна Костшэва-Мішталь, др., Намесніца дырэктара Дэпартамента ўсходнега МЗС РП “Дэтэрмінанты польска-беларускіх стасункаў пасьля чэрвеня 2020 году”
  • Каміль Клысіньскі, др., галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх студый Універсітэта Варшаўскага “(Не) магчыма аднавіць дыялог? Спроба рэалістычнай ацэнкі палітыкі Менску ў дачыненьні да Варшавы”
  • Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS "'Это наши поляки! Спроба 'асваення' польскай меншасці беларускім рэжымам" 
  • Андрэй Казакевіч, др, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” "Адносіны Беларусі і Польшчы эвалюцыя і выклікі пасля 2020 года"

Мадэратар: Павел Баркоўскі, прафесар ІФІС ПАН

11.20-11.30 кава-паўза

11.30-13.00 Круглы стол “Беларусь, Польшча і вайна ва Ўкраіне: рэгіянальны выклік і пошукі агульнай стратэгіі”

  • Сяргей Чалы, эканаміст-аналітык, журналіст, палітычны аглядальнік 
  • Каміль Клысіньскі, др., галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх студый Універсітэта Варшаўскага 
  • Пётр Рудкоўскі, др., дырэктар BISS

Мадэратар: Андрэй Казакевіч, др, дырэктар інстытута “Палітычная сфера”

13.00-14.00 Перапынак

14.10-15.30 Чацвертая панэль “Пераходны кабінет і грамадзянская супольнасць: альтэрнатыўныя шляхі выпрацоўкі польска-беларускіх стасункаў”

  • Гжэгаж Пышчэк, др, прафесар ІФІС Акадэміі педагогікі спецыяльнай імя М. Гжегажэўскай “Эмацыянальныя кантэксты польскіх вобразаў беларусаў”
  • Аліна   Коўшык, журналістка, сацыёлаг, прадстаўніца Аб’яднанага кабінета па нацыянальным адраджэнні "Развіццё нацыянальнай культуры як прыярытэт працы Аб'яднанага кабінета"
  • Павел  Баркоўскі, прафесар ІФІС ПАН “Праблемы і выклікі беларускай адукацыі і шляхі іх вырашэння за межамі Беларусі”
  • Станіслава Гліннік, актывістка, каардынатар Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве “Беларуская моладзь у Польшчы: праблемы адаптацыі і камунікацыі” 

15.30-15.45 кава-паўза

15.45-17.00 Заключная дыскусія “Беларусь і Польшча: шляхі да ўзаемаразумення грамадстваў”

  • Славамір Серакоўскі, сацыёлаг, журналіст, галоўны рэдактар “Крытыкі палітычнай”
  • Таццяна Нядбай, літаратарка, старшыня Беларускага PEN-цэнтра ў Варшаве
  • Аліна Коўшык, журналістка, сацыёлаг, прадстаўніца Аб’яднанага кабінета па нацыянальным адраджэнні

Мадэратар: Віталь Цыганкоў, журналіст, палітычны аглядальнік