Вітаем Адысея Калантарыдзіса, новага практыканта BISS!

Адысей Калантарыдзіс далучыўся да каманды BISS у якасці практыканта.

Адысей з’яўляецца аспірантам Універсітэта Усходняй Англіі (Вялікабрытанія). Перад гэтым ён спецыялізаваўся ў абшары «Міжнароднае развіццё і палітыка з замежным вопытам», у цяперашні час заканчвае магістратуру ў галіне адукацыі і развіцця.

У мінулым Адысей праходзіў стажыроўку ў Малдове ў Асацыяцыі незалежнай прэсы і быў удзельнікам праектаў развіцця ў Індыі і Паўднёвай Афрыцы.

Сфера інтарэсаў — дэмакратызацыя, развіццё СМІ і мабілізацыя грамадства.

Каманда BISS сардэчна вітае Адысея і жадае прадуктыўнай і цікавай супрацы!