1 верасня BISS возьме ўдзел у фестывалі IBB JubiläumsFest, прысвечаным 25-годдзю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск).
Якія адукацыйныя магчымасці сёння даступныя беларусам і як імі скарыстацца, каб атрымаць кампетэнцыі, запатрабаваныя на рынку працы?
Прапануем абмеркаваць гэта разам з аналітыкамі BISS у фармаце World Cafe, дзе кожы зможа ў нефармальнай атмасферы выказаць сваё меркаванне ці задаць пытанне. Тры дыскусіі адбудуцца адначасова за трыма сталамі, удзельнікі могуць вольна перамяшчацца, каб узяць удзел ва ўсіх трох альбо сфакусавацца на нечым адным.
Стол № 1 “Міжнародныя адукацыйныя праграмы: як не толькі трапіць на іх, але і атрымаць максімум карысці. Уласны досвед з Еўропы і ЗША.” (Кацярына Шмаціна, аналітык BISS)
Стол № 2 “Балонскі працэсс для Беларусі: страчаная магчымасць альбо карысны інструмент?” (Вадзім Мажэйка, аналітык BISS)
Стол № 3 “Крытычнае мысленне - кампетэнцыя, якую шукае ў кадрах сусветны бізнэс, але якая слаба прадстаўленая ў Беларусі.” (Пётр Рудкоўскі, дырэктар BISS)
BISS' World Cafe адбудзецца 1 верасня на фестывалі IBB JubiläumsFest.
ІВВ (пр. Газеты "Праўда" 11), аўдыторыя “Мінск”, з 20.00 да 21.30.
Уваход вольны для ўсіх!
Болей даведацца пра праграму фестывалю можна на старонцы ў Facebook.