“Здаровы нацыяналізм” улады ― у чым і як ён выяўляецца? Дыскутуюць Пётр Рудкоўскі і Эдуард Пальчыс

j

ВІДЭА

У новым даследаванні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў сцвярджаецца: беларуская ўлада перажывае каштоўнасную трансфармацыю. На афіцыйным ўзроўні нарэшце пачалі прызнаваць не толькі важную ролю ВКЛ ды БНР для сучаснай Беларусі, але і падкрэсліваць важнасць захавання роднай мовы.

Ці азначае гэта, што ў краіне сапраўды ідуць працэсы адраджэння і “мяккай беларусізацыі”? Як далёка ўлады гатовыя па шляху гэтай беларусізацыі пайсці? Ці можа такая беларусізацыя скончыцца гэтак жа, як і пачалася?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі аўтар даследавання, акадэмічны дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі і блогер Эдуард Пальчыс.