Люты сыходзіць – час адлігі. Лукашэнка ізноў шукае шляхоў на Захад і атрымлівае сігналы з Усходу. Дзе больш чакаюць Беларусь і беларусаў? Пра гэта гаворка вядоўцы праграмы «Размова Жбанкова» і аналітыка BISS Дзяніса Мельянцова.
Дзяніс Мельянцоў не выключае, што афіцыйны Менск рыхтуецца да чарговай спробы дыялогу з Захадам. Але ці будуць ад чарговай спробы дыялогу канкрэтныя вынікі? «Беларуская вонкавая палітыка пабудаваная на балансе, на лавіраванні паміж адным цэнтрам сілы, якім і ёсць ЕЗ ды краіны Захаду, і другім цэнтрам сілы – Расеяй, – адзначае ён. – Калі гэтая сістэма працуе, навошта яе мяняць?»
Што да інтэграцыі з Расеяй, то Дзяніс Мельянцоў упэўнены, што ў Маскве могуць задаволіцца нават звыклаю дэманстрацыяй таго, што Беларусь імкнецца аб’яднацца са сваім усходнім суседам.