ІІ. ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ

team

Дырэктар і эксперты BISS («каманда») у сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі прафесіяналізму, празрыстасці і падсправаздачнасці.

Прафесіяналізм прадугледжвае тры рэчы: а) наяўнасць кампетэнцый у дадзенай сферы; б) імкненне да як мага больш поўнага выкарыстоўвання гэтых кампетэнцый; в) сталае самаўдасканаленне ў дадзенай сферы.

Процілегласцю прафесіяналізму з'яўляецца дылетантызм (выконванне пэўных адказнай працы без адпаведных кампетэнцый) і прафесійная стагнацыя (адсутнасць працы над самаўдасканаленнем).

НДА часта знаходзяцца ў парадаксальнай сітуацыі: для таго, каб прафесійна ажыццяўляць пэўныя працы і самаўдасканальвацца ў гэтым, грамадзянскія актывісты (у тым ліку эксперты) мусяць мець дастаткова часу, а каб мець дастаткова часу, яны мусяць мець сродкі для існавання, крыніцай якіх з'яўляюцца зазвычай гранты. Для таго, аднак, каб выйграваць у грантавых конкурсах, зазвычай патрэбен час і «паралельны набор кампетэнцый» (маніторынг конкурсаў, перамовы, напісанне заявак ігд.).

Заўжды ёсць рызыка, што грамадзянскі актывіст (у тым ліку эксперт) у пэўны момант стане «прафесійным фандрэйзерам» і «стагнуючым актывістам (экспертам)». Маючы свядомасць такога рызыка, каманда BISS імкнецца выбудоўваць фандрэйзінгавую дзейнасць такім чынам, каб яна не ператварылася ў самамэту і была заўжды падпарадкавана праграмным мэтам арганізацыі.

Адным з арганізацыйных механізмаў утрымлівання інстытута ў межах яго асноўнай місіі з'яўляюцца паседжанні Рады BISS і ажыццяўленне ёй кантрольна-кансультацыйных функцый. Камандзе і Радзе варта імкнуцца да больш актыўнага ўзаемадзеяння і ладжання рэгулярных спатканняў, прынамсі ў фармаце online.

Адобрана Радай BISS у красавіку 2019

ліпень 12, 2020
69
1
min read