Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашае на прэзентацыю другога выпуску свайго новага аналітычнага прадукту – “Індэкса ідэнтычнасці”.
Першы выпуск “Індэкса” ахопліваў адзін з самых напружаных перыядаў у гісторыі незалежнай Беларусі: жнівень — кастрычнік 2020 года. Новы выпуск аналізуе падзеі трох наступных месяцаў, калі вулічная актыўнасць сцішвалася, а прапаганда набірала абароты.
16 чэрвеня, 17.00 (Мінскі час)
“Індэкс ідэнтычнасці” прызначаны забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў – грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.
Падчас прэзентацыі “Індэкса” мы абмяркуем:
- Як змяніўся уплыў на ідэнтычнасць дзяржавы, грамадства і бізнесу зімой 2020 — 2021 у параўнанні з перыядам актыўных вулічных пратэстаў?
- Якія наратывы прасоўвае дзяржаўная прапаганда адносна беларускай ідэнтычнасці?
- Як павязаныя умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і грамадска-палітычны раскол?
У прэзентацыі і дыскусіі возьмуць удзел:
Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;
Максім Стэфановіч – магістр паліталогіі, медыяаналітык, эксперт Sense Analytics;
Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.
Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).
Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў YouTube. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/