Каманда BISS вітае Тадэа Васкеса, новага стажора!

1 верасня 2020 года ў BISS распачынае працу Тадэа Хуліян Васкес Санчэс.

Тадэа вывучаў міжнародныя адносіны ва Універсітэце святога Эндру ў Аргенціне, а нядаўна атрымаў ступень магістра ў галіне даследаванняў Еўрапейскага саюза ў Лейдэнскім універсітэце ў Нідэрландах. Працаваў аналітыкам па камунікацыях і інстытуцыйных сувязях у бізнес-сектары ў Аргенціне.

Цягам доўгага часу Тадэа цікавіўся міжнароднай палітыкай і грамадзянскай супольнасці, апошнім часам яго інтарэс змясціўся да сцэнарыяў палітычнай трансфармацыі ў Беларусі і Украіне. Ён таксама займаецца вывучэннем ролі ЕС як палітычнага суб'екта і значэння "Усходняга партнёрства" ў Беларусі і Грузіі.

Сярод іншых навуковых інтарэсаў - папулізм, палітычная камунікацыя і дэмакратыя.

Акрамя іспанскай (роднай), Тадэо валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі, а таксама - на базавым узроўні - рускай.

Падчас стажыроўкі ў BISS Тадэа далучыцца да вывучэння поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі з улікам досведу іншых краін, якія ў мінулым мелі перад сабой падобныя выклікі. 

Каманда BISS сардэчна вітае Тадэа, жадаем плённай і цікавай супрацы!