Каманда BISS вітае Якуба Дынько ў якасці стажора!

21 верасня распачынае навукова-экспертную практыку ў BISS Якуб Дынько.

Якуб вывучае сацыяльную камунікацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сфера навуковых зацікаўленняў: сацыялогія камунікацыі.

Апрача беларускай (роднай) валодае ангельскай, польскай і расійскай мовамі.

Каманда BISS сардэчна вітае Якуба ў сваім складзе! Жадаем плённай і натхняльнай супрацы!