![](/sites/default/files/fields/media_image/field_media_image/2020-09/IMG_20200918_164006_172_2.jpg)
21 верасня распачынае навукова-экспертную практыку ў BISS Якуб Дынько.
Якуб вывучае сацыяльную камунікацыю на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сфера навуковых зацікаўленняў: сацыялогія камунікацыі.
Апрача беларускай (роднай) валодае ангельскай, польскай і расійскай мовамі.
Каманда BISS сардэчна вітае Якуба ў сваім складзе! Жадаем плённай і натхняльнай супрацы!