У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова — з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія праяўляюцца ў дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.
Змены і тэндэнцыі за жнівень—кастрычнік 2020 года мы спрабавалі ўлавіць з дапамогай адмыслова запраектаванага «Індэкса ідэнтычнасці». Першы — пілотны — выпуск Індэкса мы і маем намер прэзентаваць.
Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка, 17.00 па мінскім часе.
Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце, калі ласка, гэтую форму
Тэмы прэзентацыі:
- Па якой метадалогіі складаецца «Індэкс ідэнтычнасці»?
- Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнесу?
- Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?
У прэзентацыі возьмуць удзел:
Вадзім Мажэйка – аўтар канцэпцыі Індэкса і каардынатар даследавання;
Пётр Рудкоўскі – дырэктар BISS;
Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.
Мовы прэзентацыі і абмеркавання – беларуская, руская, англійская. Будзе сінхронны пераклад паміж англійскай і рускай/беларускай мовамі.
Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube.
Фота: Andrew Keymaster