Індэкс нацыянальнай ідэнтычнасці. Выпуск 2
Прэзентуем вынікі маніторынгу працэсаў у сферы ідэнтычнасці за лістапад 2020—студзень 2021 года
Каштоўнасці - гэта ўстойлівыя шаблоны мыслення, прызмы, праз якія людзі ўспрымаюць і ацэньваюць рэчаіснасць. Аналіз каштоўнаснай складовай грамадска-палітычных працэсаў ёсць перадумовай стратэгічнага планавання. Таму вывучэнне каштоўнасных установак лічым сваім прыярытэтам.
Пасля з'яўлення ў ліпені 2020 года вынікаў 7-ай хвалі апытанняў Сусветнага агляду каштоўнасцяў, мы запусцілі даследаванне пад назвай "Каштоўнасныя трансфармацыі ў Беларусі: дыягназ і фармаванне палітыкі". Яно скіравана на
вывучэнне каштоўнасных зменаў беларусаў, што адбыліся цягам апошніх 30 гадоў. Адной з важных задачаў праекта ёсць аналіз антыаўтарытарнага ўздыму беларусаў у 2020 годзе праз прызму каштоўнасных установак.
У межах вывучэння каштоўнасцяў мы ініцыявалі пілотны праект пад назвай "Індэкс ідэнтычнасці". Палягае ён у маніторынгу пашырэння/звужэння поля (і) беларускай мовы, (іі) гістарычных нацыянальных сімвалаў і (ііі) гістарычнага нацыянальнага наратыву.
Прэзентуем вынікі маніторынгу працэсаў у сферы ідэнтычнасці за лістапад 2020—студзень 2021 года
Пра новую сістэму каштоўнасцяў беларускага грамадства — у праекце Media IQ (VIDEO)
Прэзентуем вынікі маніторынгу працэсаў у сферы ідэнтычнасці за жнівень — кастрычнік 2020 года
В будущем могут быть разные вариации отношений, но возвращение к «позитивному нейтралитету» практически невозможно.
Беларускі Касцёл апынуўся ў новай сітуацыі і стаў "знакам супраціву" ў добрым сэнсе гэтага слова.
Каштоўнасці — гэта кагнітыўныя шаблоны, з дапамогай якіх чалавек (пера)асэнсоўвае выгады
ВІДЭА
Рудковский в интервью для TELEGRAF.BY рассказал, почему белорусы отказались от патернализма и когда смогут к нему вернуться
Найістотнейшай зменай стаў рост веры ва ўласныя сілы. "Вывучаная бездапаможнасць" саступае месца аўтаномнаму дзеянню