Вадзім Мажэйка

Аналітык BISS.

Кандыдат (PhD) культуралогіі, магістр кіравання. Сябра Рады ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб” (Мінск). Амбасадар супольнасці Press Club Belarus.

З 2016 па 2020 год - старэйшы выкладчык, пазней – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін). На пачатку 2021 года звольніўся на знак пратэсту супраць рэпрэсій у краіне і абмежавання акадэмічнай свабоды ў дзяржаўных установах Беларусі.

Даследчыя інтарэсы: мяккая беларусізацыя, культурная дыпламатыя, дзяржаўная палітыка ў сферы культуры і адукацыі, культуралогія, дзяржаўнае кіраванне.

Апрача роднай беларускай, валодае рускай і англійскай мовамі.

Кантакт: mojeiko@belinstitute.com

Артыкулы