Які прынцып уключэння ў у санкцыйны сьпіс? Чаму пад санкцыі трапілі прадпрыемствы ВПК? Ці праўда, што санкцыі толькі збліжаюць Менск з Масквой? ВІДЭА
Клысіньскі
- Дзьве катэгорыі фігурантаў санкцыйнага сьпісу: адна — асобы, заангажаваныя ў рэпрэсіі, другая — асобы, якія пазабюджэтным чынам фінансава падтрымліваюць рэжым.
- У 2011–2012 гадах таксама ўводзілі санкцыі супраць беларускіх кампаніяў, якія называюць «гаманцамі Лукашэнкі».
- Пакуль не абмяркоўваюцца шырэйшыя эканамічныя санкцыі.
- Я б ня раіў уключаць у санкцыйны сьпіс МЗКЦ. Але ў розных краінаў свае думкі, а рашэньне прымаецца кансэнсусам.
- Рабочыя МЗКЦ таксама страйкавалі. Там новы намесьнік дырэктара, які вядзе вельмі жорсткую палітыку што да палітычных звальненьняў.
- Беларускі абарончы сэктар вельмі непразрысты і вельмі завязаны на Расею. Гэта сэктар працуе не на карысьць міжнароднай бясьпекі.
- Гэта трэці, але не апошні пакет санкцыяў. Калі сытуацыя будзе пагаршацца, а я баюся, што будзе, то будзе і чацьвёрты пакет, у якім будуць іншыя кампаніі.
- Ня выключаю, што туды трапіць новы апэратар нафтапрадуктаў, які зьявіўся сёлета і якім кіруюць Мікалай Варабей з Аляксандрам Алексіным.
- І такія санкцыі могуць быць балючымі.
- Пуцін часта кажа пра ўмяшаньне Захаду ў справы Беларусі. Хоць Расея уваходзіць у беларускую палітыку значна глыбей, чым Захад. Але гэта, паводле Пуціна, не ўмяшаньне, а саюзныя адносіны.
- Я шмат разоў чуў тэзу, што санкцыі кідаюць Беларусь у абдымкі Масквы.
- Гэты чыньнік сапраўды меў значэньне, калі былі магчымасьці дыялёгу Захаду з Лукашэнкам. Зараз Лукашэнка страціў магчымасьці весьці такі дыялёг з прычыны сваіх паводзінаў.
- ЭЗ уводзіць толькі лякальныя санкцыі.
- Вялікае пытаньне — якую ролю будзе адыгрываць Расея ў лёсе Лукашэнкі.
- Досьвед Захаду вучыць, што санкцыі дзейнічаюць ня самі па сабе, а ў сукупнасьці зь іншымі фактарамі.
- Санкцыі пачатку дзясятых гадоў супраць Лукашэнкі аказалі ўзьдзеяньне, калі зьявіўся фактар анэксіі Крыму і вайны на Данбасе.
- Зараз такі фактар — гэта ціск беларускай вуліцы. Цяпер ён стаў слабейшым, але можа ўзмацніцца ўвесну. Таксама ўзмацніцца ціск з боку Масквы.
Шмаціна
- Сьпіс складаўся на падставе вывучэньня сытуацыі экспэртамі ЭЗ, а таксама праз кансультацыі з палітычнымі сіламі Беларусі.
- Далі плён шматлікія міжнародныя паездкі прадстаўнікоў апазыцыі, якія заклікалі ўзмацніць санкцыйны ціск.
- Цікава даведацца сьпіс прадпрыемстваў, якія першапачаткова разглядаліся як магчымыя аб’екты санкцыяў.
- Нядаўна была інфармацыя пра лябістаў, якія камунікавалі з эўрапейскімі палітыкамі, каб пэўныя прадпрыемствы ня трапілі ў санкцыйны сьпіс.
- Пад санкцыі могуць трапляць прадпрыемствы, якія жорстка звальняюць сваіх супрацоўнікаў з палітычных матываў.
- Беларускія палітычныя сілы, якія выступаюць за санкцыі, адначасова заклікаюць, каб ЭЗ аказваў падтрымку прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі.
- У 90-я гады санкцыі ЭЗ не наблізілі Беларусь да ЭЗ, ня вымусілі яе дэмакратызавацца і спрыялі збліжэньню Менску і Масквы. Дадатковы фактар — разгляд у Кангрэсе ЗША новага Акту аб дэмакратыі для Беларусі.
- Байдэн заяўляў, што будзе каардынаваць дзеяньні для вырашэньня крызісу ў Беларусі з хаўрусьнікамі — Эўразьвязам. Канадай і Вялікай Брытаніяй.
- Акт аб дэмакратыі для Беларусі стане падмуркам для больш жорсткіх санкцыяў ЗША стасоўна Беларусі.