Каманда BISS вітае Анастасію Юр'еву ў якасці стажора!

15 верасня распачынае навукова-экспертную практыку ў BISS Анастасія Юр'ева.

Анастасія вывучала сусветную эканомiку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2020 годзе атрымала ступень магiстра.

Была дэпутатам Моладзевай палаты 4 склікання пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, дзе працавала ў камісіі па пытаннях адукацыі і прафарыентацыі моладзі.

Анастасiя таксама прымала ўдзел у Дыскусійным клубе Фонду імя Конрада Адэнаўэра і Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў імя Вільфрыда Мартэнса. Таксама прайшла некалькi кароткатэрміновых стажыровак у Бельгіі, Германіі і Чэхіі па тэме еўрапейскай інтэграцыі і развіцця.

Сфера навуковых інтарэсаў: дыверсіфікацыя таварнага экспарту Рэспублікі Беларусь, рынак інавацыйнай прадукцыі, эўразійскiя i еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, крос-культурныя даследаванні.

Акрамя рускай (роднай), валодае беларускай і англійскай мовамі.

Каманда BISS сардэчна вітае Анастасію ў сваім складзе! Жадаем плённай, цікавай і натхняльнай супрацы!