Каштоўнасці
Каштоўнасці - гэта ўстойлівыя шаблоны мыслення, прызмы, праз якія людзі ўспрымаюць і ацэньваюць рэчаіснасць. Аналіз каштоўнаснай складовай грамадска-палітычных працэсаў ёсць перадумовай стратэгічнага планавання. Таму вывучэнне каштоўнасных установак лічым сваім прыярытэтам.
Пасля з'яўлення ў ліпені 2020 года вынікаў 7-ай хвалі апытанняў Сусветнага агляду каштоўнасцяў, мы запусцілі даследаванне пад назвай "Каштоўнасныя трансфармацыі ў Беларусі: дыягназ і фармаванне палітыкі". Яно скіравана на
вывучэнне каштоўнасных зменаў беларусаў, што адбыліся цягам апошніх 30 гадоў. Адной з важных задачаў праекта ёсць аналіз антыаўтарытарнага ўздыму беларусаў у 2020 годзе праз прызму каштоўнасных установак.
У межах вывучэння каштоўнасцяў мы ініцыявалі пілотны праект пад назвай "Індэкс ідэнтычнасці". Палягае ён у маніторынгу пашырэння/звужэння поля (і) беларускай мовы, (іі) гістарычных нацыянальных сімвалаў і (ііі) гістарычнага нацыянальнага наратыву.